Дубро́ўнік усходні (Teucrium orientale) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см. Сцябло чатырохграннае, галінастае, валасістае, узыходнае каля асновы або прамастойнае. Лісце супраціўнае, простае, тройчыперыстарассечанае, сіваватае, апушанае, сядзячае і на чаранках. Кветкі сіняга колеру з адценнямі, з пяццю пялёсткамі, сабраныя ў галінастыя рыхлыя гронкападобныя суквецці. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Распаўсюджаны пераважна на Каўказе, у Малой Азіі і Іране. Расце па берагах вадаёмаў, на камяністых россыпах і скалах, узлесках і лясных палянах, сухіх лугах, у горных стэпах. Святлолюбівая расліна, здольная пераносіць працяглую засуху (ксерафіт) і ўмерана патрабавальная да колькасці пажыўных рэчываў у глебе (мезатроф)* . Цвіце ў ліпені—жніўні.
Дэкаратыўная расліна.
Літаратура
Спасылкі
Teucrium orientale L. // The World Flora Online
Катэгорыя:Дуброўнік (род раслін) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе