Франці́шак Бялі́нскі (1742 — 24 кастрычніка 1809, Варшава) — генерал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асветнік, педагог, прыхільнік усеагульнай адукацыі. З шляхецкага роду Бялінскіх герба Юноша, сын Міхала Бялінскага.

Староста асецкі ад 1757, чэрскі ад 1760, падкаморы надворны Аўгуста III ад 1761, у 1765—1795 староста штумскі, у 1780 кандыдат у мазавецкія ваяводы, у 1784—1793 пісар вялікі каронны. Ад 1776 сябар Адукацыйнай камісіі. Прыхільнік асветы для ўсіх станаў і таксама для жанчын. Спрыяў увядзенню новых праграм адукацыі на польскай мове. Першым у Рэчы Паспалітай прапанаваў стварэнне адукацыйнае сеткі для кожнага стану (парафіяльныя школы — для сялян і мяшчан, ваяводскія — для шляхты; семінарыі для святароў). У 1780—1782 — сябар Пастаяннай Рады. У 1760 атрымаў Ордэн святога Станіслава, у 1785 — Ордэн Белага арла.

Падчас паўстання 1794 года генеральны камісар правіянту і фуражу з рангам генерал-маёра. Арганізоўваў забеспячэнне і ўзбраенне войска, фактычна быў галоўным кватармайстрам войска. Пазней узначаліў Генеральны Камісарыят, створаны 6 верасня 1794 Касцюшкам для кантролю забеспячэння ўсіх дывізій, раскватараваных пад Варшавай.

Быў жанаты з Крысцінай з князёў Сангушкаў, маршалкаўнай вялікай літоўскай. З ёй меў трое дачок і два сыны.

Літаратура H. P. Kosk, Generalicja polska t. 1, wyd. Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków

Францішак Бялінскі (1742—1809) Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1742 годзе Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Пісары вялікія каронныя Катэгорыя:Асветнікі Польшчы Катэгорыя:Педагогі Польшчы Катэгорыя:Памерлі 6 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1809 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага