Царква Уваскрасення Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Гамарніка.
Гісторыя Пабудава з цэглы на месцы масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. У 1998 годзе закладны камень асвячоны экзархам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. 4 мая 2008 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў храм.
Архітэктар царквы В. І. Раманенка.
Архітэктура Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. У аснове кампазіцыі кубападобны аб’ём, завершаны 5-купаллем на цыліндрычных барабанах. Прытвор вырашаны 3 прасламі з закамарным завяршэннем. Бакавыя фасады вылучаны арачнымі рызалітамі. Пласкасныя фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Ніжні крыптавы храм у імя святога праведнага Іаана Кармянскага. Капліца ў гонар Спаса НерукатворнагаУваскрасенская царква .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Храм (царква) Уваскрасення Хрыстова
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінска Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:2008 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Гамарніка (Мінск)