Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у Крупіцы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца па вуліцы Слуцкай, 2.

Гісторыя

У 1995 годзе адроджаны прыход у Пяцеўшчыне. У 1998 годзе па рашэнні агульнага сходу вернікаў прыход перанесены ў Крупіцу. У 1998 годзе настаяцелем царквы прызначылі іерэя Канстанціна Канстанцінавіча Дубковіча.

З 1998 года пачалося будаўніцтва новага цаглянага храма. На час будаўніцтва храма набажэнствы здзяйсняюцца ў памяшканні гандлёвага цэнтра.

Архітэктура Стыль храма нагадвае царкву ў Сеніцы, але з пяццю купаламі.

Архітэктар храма -- Леанід Канстанцінавіч ШулаеўУспенская царква .

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Крупіца Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі