«Akana-NHS» (2003—2007 — NHS-Ethno, 2008 — NHS (NHS — народныя харавыя спевы), таксама вядомы як проста Akana) — беларускі джаз-фолк гурт, створаны на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі ў 2003 годзе мастацкім кіраўніком Ірэнай Катвіцкай.

Гісторыя У інтэрв’ю Русі з Еўрапейскага радыё для Беларусі Ірэна Катвіцкая ўзгадвала, што заснаваць гурт яе падштурхнула афіша канцэрта альтэрнатыўнай музыкі, у якім яна хацела прыняць удзел, дзеля чаго вырашыла хуценька напісаць для імпрэзы песню «Зіначка». Для гэтага яна ўзяла ў саратнікі сваю вучаніцу Анастасію Някрасаву, першага саксафаніста знайшлі сярод навучэнцаў, а кларнетыстам стаў выкладчык каледжа, прыяцель Ірэны.

У 2006 годзе гурт удзельнічае ў мінскім фестывалю «Адліга» і люблінскім «», адкуль прыехаў з першым месцам і гран-пры.

У маі 2008 года гурт выдае першы альбом «700», прэзентацыя якога адбываецца 27 траўня ў Палацы рэспублікі. Альбом атрымоўвае шмат пашаны ад «Experty.by»: бярэ ўзнагароду партала як «Лепшы дэбютны альбом» і трапляе ў топ-10 лепшых кружэлак за 2008 год па версіях «Experty.by», «Вялікага журы» і «Замежных экспертаў».

У чэрвені 2008 пасля выхаду дэбютнага альбома з гурта выдзяліўся «Гурт Насты Някрасавай» (Анастасія Някрасава, Аляксей Кулеш, Алег Багута), якія з удзелам запрошаных музыкаў стварылі свой новы калектыў, які граў у тым ліку і песні «NHS». На змену ім прыйшла вакалістка Руся і былі запрошаны новыя інструменталісты. Рок-князёўна вырашыла зрабіць пераход у сувязі з працяглым творчым адпачынкам яе гурта «Indiga» з-за пературбацый у складзе.

Удзельнікі фестывалю мадэрн-фольк і фольк-рок музыкі «Folk The System» (снежань 2008 года) у Мінску.

Летам 2009 года склад гурта змяняецца, як запрашаюцца новыя айчынныя музыкі. Гурт прымае ўдзел у адборы на «» і ў самім фестывалі. Восенню на базе гурта быў створаны міжнародны ансабль «Akana-NHS & Albin Brun Alpin Ensemble», вядомы як «Kazalpin», дзе да беларускага вакальнага ядра гурта далучыліся швейцарскія інструменталісты. Новы зборны гурт дае восеньскі тур па Беларусі.

Удзельнікі фестывалю Камяніца-2010.

З 2012 года гурт Akana-NHS выступае як этна-трыа. У 2014 годзе гурт прыняў удзел у праекце «Тузін Гітоў» «Re:Песьняры», дзеля чаго перапрацаваў спеў «Песняроў» «Калядачкі».

Ацэнкі Культуролаг Максім Жбанкоў у аналізе 2008 года для Беларусі заключыў, што выйгрышнае становішча занялі артысты «без відавочнай палітычнай прапіскі», да якіх аднёс і «Akana-NHS», прадстаўніка «этна».

Таццяна Заміроўская як калумніст «БелаПАН» у 2009 годзе так ацаніла гурт: «У Русі, якая раней спявала ў „Indiga“, зараз новы этна-джазавы праект: яна далучылася да гурта „NHS“, і цяпер гэта называецца „Akana-NHS“, і на сцэне гэта выглядае вельмі цікава. Гэта яшчэ не вынік, вядома, але гэта прыемна».

Ядвіга Паплаўская на ўручэнні ўзнагарод «Experty.by» у 2009 годзе пахваліла калектыў і блаславіла яго на далейшыя музычныя подзвігі: «Тыя, хто любіць вінегрэт, — а я яго люблю, — атрымаюць ад гэтага гурта велізарнае задавальненне. Гэта музыка для тых, у каго ёсць уяўленне».

На прыкладзе працы над рэміксам на песню «Akana-NHS» «Жыта палавее» басіст «Apple Tea» Ігар Сацэвіч перадаваў свай імпэт да «шаманства і чарадзейства» фальклорнага гурта.

«LiveSound.by» апісваў творчасць гурта як інтэлектуальную, а музыку называў жаночай, бо яна «пяшчотная, нягледзячы на складанасць, і рамантычная, нягледзячы на рэалістычнасць».

Удзельнікі

Ірэна Катвіцкая — вакал, акарына, бубен (2003—) Руся — вакал, варган (2008—) Надзея Чугунова — вакал (2003—)

Былыя ўдзельнікі Анастасія Някрасава — вядучы вакал (2003—2008) Канстанцін Косцін — саксафон, кларнет (2003—2008) Алег Багута — саксафон (2003—2008) Аляксей Кулеш — ударныя, перкусія (2003—2008) Ілья Дмуха — саксафон (2008—2009) Зміцер Кустаў — перкусія (2008—2009) Валерый Вярэніч — кантрабас (2009—2011) Павел Клімко — саксафон (2009—2011) Андрэй Сатнічэнка — клавішныя (2009—2011) Ягор Джэйгала — перкусія, флейта (2009—2011)

Дыскаграфія 700 (альбом) (2008)

Сінглы Жыто половее (разам з Apple Tea) (2009) Мая краіна — Беларусь (кавер Без Билета)

Крыніцы

Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Джаз Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе