Дамінік Мікалай Радзівіл (верасень 1648 або 1653 — 27 ліпеня 1697) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Сын Аляксандра Людвіка Радзівіла.
Вучыўся ў Італіі. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хацінам у 1673 годзе і ў вайне 1683 года. Падскарбі надворны літоўскі (1677—1681), падканцлер літоўскі (1681—1690), вялікі канцлер літоўскі з 1690 года; маршалак Трыбунала Літоўскага ў 1685 годзе, староста лідскі, ваўкавыскі, вярбілаўскі. Пасол на соймы 1669 (удзельнічаў у абранні на каралеўскі пасад Міхала Вішнявецкага), 1674 (падтрымаў абранне Яна III Сабескага), 1676, 1681 гадоў. З 1690 года ардынат клецкі.
У шлюбе з Ганнай Мар’янай Палубінскай меў 4 дачок, сыноў Яна Мікалая, Мікалая Фаўстына, Фелікса і Міхала Антонія. У шлюбе з Ганнай Крысцінай Любамірскай дзяцей не меў.
Крыніцы
Літаратура
Górzyński S., Grala J., Piwkowski W., Urbaniak V., Zielińska T. Radziwiłłowie h. Trąby . — Warszawa, 1996. — S. 23., tabl. III.
Спасылкі
Дамінік Мікалай Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Канцлеры вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Старосты лідскія Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты вярбілаўскія Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія