Бераг Мо́ўсана () — краявая частка ледавіковага покрыва ў цэнтральнай і заходняй частцы ўзбярэжжа Зямлі Мак-Робертсана ва Усходняй Антарктыдзе.
Адкрыты ў 1930 годзе Брытанска-аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар яе кіраўніка, аўстралійскага геолага, падарожніка, даследчыка Антарктыкі Дугласа Моўсана.
Абмываецца морам Садружнасці. Вышыні 1000—1500 м. Маюцца выхады карэнных горных парод. З 1954 года дзейнічае аўстралійская палярная станцыя «Моўсан».
Літаратура — С. 530.
Спасылкі Моусона берег // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Берагі Антарктыды Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей