Не́грас () — востраў у цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага.
Плошча вострава складае 13074,5Islands // United Nations Environment Programme (UNEP) (12700Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.) км². Рэльеф пераважна горны. Найбольшая вышыня — 2460 (2464) м (вулкан Канлаон).
У заходняй частцы вострава раўніны з пераважна вулканічнымі глебамі. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Адбываюцца цыклоны, землетрасенні, вывяржэнні вулканаў. У горнай частцы вострава растуць трапічныя лясы, месцамі на раўнінах — саванны.
Насельніцтва 1995 год — каля 3,2 млн чал. 2000 год — 3,7 млн.чал.Population of Negros Island Region (Based on the 2015 Census of Population) // Philippine Statistics Authority (PSA) 2010 год — 4,19 млн чал. 2015 год — 4,41 млн чал.
Эканоміка Насельніцтва вострава займаецца вырошчваннем цукровага трыснягу, рысу, кукурузы. Маюцца радовішчы медных руд.
Гарады на востраве: Баколад, Думагетэ, Сан-Карлас.
Літаратура — С. 266—267. Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.
Спасылкі Islands // United Nations Environment Programme (UNEP)
Population of Negros Island Region (Based on the 2015 Census of Population) // Philippine Statistics Authority (PSA)
Катэгорыя:Астравы Філіпінаў