Цвінтарэй (Centaurium) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 5—35 см. Сцябло прамое, чатырохграннае, голае або пакрытае кароткімі сасочкамі.

Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем. Кветкі ружовага, радзей жоўтага або белага колеру, сабраныя ў разгалінаваныя вілаватыя, часам коласападобныя суквецці ці адзіночныя. Чашачка трубчастая, вуглаватая. Тычынак 5. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліны роду растуць пераважна ва ўмераных і субтрапічных зонах Паўночнага паўшар’я, таксама сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы (Чылі).

Віды Род налічвае каля 50 відаў.

Некаторыя з іх:

Літаратура  — С. 93. — С. 267.

Спасылкі

Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Centaurium // The Plant List

Катэгорыя:Гарычкавыя Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1756 годзе