Тамара Антонаўна Перасадзька (нар. , г. Ерэван, Армянская ССР) — беларускі архітэктар, педагог, адміністратар.

Біяграфія Скончыла у 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1957 годзе пераехала ў Брэст«Маруся, война у порога». Брестчане поделились воспоминаниями о Брестской крепости . У 1970 годзе скончыла завочную аспірантуру Інстытута будаўніцтва і архітэктуры пры Дзяржбудзе БССР. У 1950—1952 гадах архітэктар, старшы архітэктар Брэсцкага філіяла «Белдзяржпраекта». У 1957—1959 гадах галоўны архітэктар г. Брэста.

У 1960—1966 гадах старшы архітэктар Брэсцкага «Аблміжкалгасбуда», у 1966—1984 старшы выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута; у 1985—1988 гадах дырэктар Брэсцкага дома архітэктара. У 1988—1992 гадах дырэктар творчай архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект».

Член Саюза архітэктараў БССР з 1971 года. Член КПСС з 1964 года.

Пражывае ў Брэсце па вул. Савецкай, 32.

Узнагароды Узнагароджана дыпломамі і прэміямі за ўдзел у конкурсах як аўтар і як кіраўнік праектных прац студэнтаў архітэктурнай спецыяльнасці, медалём за шматгадовую добрасумленную працу (1982), медалём Беларускага Саюза архітэктараў (1988); 20 Ганаровымі граматамі Беларускага Саюза архітэктараў, Брэсцкага гарвыканкама, Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, грамадскіх арганізацый за шматгадовую творчую дзейнасць, актыўную грамадскую і выкладчыцкую працу.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Брэста