Культура паўночнай чорнай глянцаванай керамікі — археалагічная культура жалезнага веку, якая ахоплівала значныя тэрыторыі Паўднёвай Азіі ў VII — II стагоддзях да н.э.

Асаблівасці Культура атрымала сваю назву дзякуючы з’яўленню чорнай глянцавай керамікі, якая ўяўляла сабою рэдкія дарагія артэфакты, прадметы прэстыжу высакародных людзей таго часу. Чорны глянец ствараўся з дапамогай грунтавання, а потым тонкага паверхневага пакрыцця арганічнага паходжання. Найбольш старажытныя прыклады такой керамікі знойдзены ў раёне Наланды. Росквіт культуры прыйшоўся на V — III стст. да н. э. У перыяд існавання культуры адбылося станаўленне гарадоў, якія зніклі ў Паўднёвай Азіі пасля заняпаду Індскай цывілізацыі. Некаторыя даследчыкі атаясняюць пашырэнне керамікі з распащсюджаннем будызму.

Вывучэнне Упершыню вылучана ў 1911 г. для паўночнай Індыі. У 1971 г. археолагі прызналі, што рэгіён знаходак значна шырэйшы, аднак захавалі назву. У 2001 г. раскопкі ў Наландзе паказалі, што перыяд узнікнення паўночнай чорнай глянцаванай керамікі можа быць аднесены да 1200 г. да н. э.

Спасылкі The Chronology of Northern Black Polished Ware : Recent Perspectives Surface Coating Technique of Northern Black Polished Ware by the Microscopic Analysis Nanda and Northern Black Polished Ware

Катэгорыя:Археалагічныя культуры Азіі Катэгорыя:Археалогія ў Індыі Катэгорыя:Археалогія ў Пакістане Катэгорыя:Гісторыя Бангладэш Катэгорыя:Жалезны век