Свята-Ціханаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ганцавічах Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Будаўнікоў.
Гісторыя Царква ў імя свяціцеля Ціхана, патрыярха Маскоўскага, у Ганцавічах была пабудавана ў пачатку ХХІ стагоддзя з цэглы. Архітэктар храма Леанід Васілевіч Макарэвіч.
Архітэктура Пяцікупальны храм са званіцай вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Асноўная архітэктурная тэма — закамернае вырашэнне фасадаў, прарэзаных вузкімі вертыкальна выцягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі. Будынак вызначаецца грабнасцю архітэктурных форм, маляўнічым шматкупальным сілуэтам, вертыкальнай імклівасцюЦарква ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага .
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Ганцавічаў Катэгорыя:2000 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Макарэвіча Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі