Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Пабудавана ў 1994 годзе на месцы драўлянага храма 1868 года.
Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана па кампазіцыі прамавугольнага храма ў стылізаваных формах рэтраспектыўна-рускага стылю. Яе фарміруюць прамавугольныя ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, цэнтрычная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, прамавугольная апсіда. Над пакатым 4-схільным дахам цэнтральнага аб'ёму і шатром 8-граннай званіцы ўзведзены цыбулепадобныя галоўкі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Хатынічы Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі