Гі́рмантаўцы () — аграгарадокРешение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки» у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 26 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 227 км ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Назва Фіксавалася старое літоўскае прозвішча Гірмонтhttp://www.epaveldas.lt/recordImageSmall/ARCH/1423/1/16?exId=160822&seqNr=13. Было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Gir-mantasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 94..
Гісторыя У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, а з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лютага 1975 года і з 6 жніўня 1978 года — цэнтр сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 15 аднавяскоўцаў.
Да 17 лютага 1975 года цэнтр Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461)., да 6 жніўня 1979 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета.
Інфраструктура Сельсавецкая і калгасная сядзібы Рамонтна-механічныя майстэрні Ветэрынарны ўчастак Клуб Аддзяленне сувязі Аўтаматычная тэлефонная станцыя Бібліятэка Сярэдняя школа (з 1982 года ў ёй працуе краязнаўчы музей)
Насельніцтва 51 двор, 350 жыхароў (1897) 73 двары, 403 жыхары (1909) 74 дамы, 380 жыхароў (1921) 420 жыхароў (1939) 315 жыхароў (1959) 90 двароў, 151 жыхар (1970) 151 двор, 324 жыхары (1998) 102 гаспадаркі, 295 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны У цэнтры вёскі размешчаны помнік землякам.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна