Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКЦ) — найбольшая каталіцкая царква ўсходняга абраду ў свеце.

Прадстаяцель — архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук), патрыярх УГКЦ.

Гісторыя Царква прапагандуе аднаўленне першаснай еднасці Кіеўскай Царквы, адстойвае права ўкраінскага народа на сваю незалежную саборную дзяржаву і станаўлення ў ёй устойлівага згуртавання грамадзян; рэалізуе мноства дабрачынных і грамадскіх праектаў, як у самой Украіне, так і за яе межамі.

Грэка-каталіцкая царква фармальна паўстала пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі ў 1596 у Брэсце, аднак першай спробай царкоўнай уніі на Русі можна назваць высілкі Данііла Галіцкага, які патрабаваў аб’яднання сіл усяго хрысціянскага свету для супраціўлення татара-мангольскаму нашэсцю.

Ідэя уніі была абумоўлена як вонкавымі палітычнымі акалічнасцямі, так і ўнутраным імкненнем вернікаў да царкоўнага адзінства: праваслаўныя вернікі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Венгрыі былі абмежаваныя ў правах і пераследаваліся з боку прадстаўнікоў пануючага рыма-каталіцызму як схізматыкі. Праўда, далёка не ўсе праваслаўныя далучыліся да Брэсцкай уніі: адбыўся падзел украінскіх і беларускіх вернікаў на ўніятаў (прыхільнікаў уніі) і праваслаўных.

Паводле дамоў Брэсцкай уніі, у грэка-каталіцкай царкве набажэнства, царкоўная арганізацыя і абрады засталіся такімі, якімі яны былі ў праваслаўнай царкве. Царква, па чарзе, падпарадкоўвалася Папу рымскаму і прымала як і каталіцкі догмат сыходжання Святога Духу ад Бацькі і Сына, так і каталіцкі догмат пра чысцец — якія ў тыя часы былі галоўнымі рознагалоссямі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, Кіеўская мітраполія грэка-каталіцкай царквы падзялілася на дзве часткі: на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі, унія была ліквідавана ў 1839 годзе. Аднак Аўстрыйская імперыя праводзіла палітыку спрыяння ўніяцкім працэсам, бо УГКЦ кансалідавала ўкраінскае грамадства і падтрымлівала развіццё культуры і асветы.

Росквіт Украінскай грэка-каталіцкай царквы прыходзіцца на 19 стагоддзе. Вядучай постаццю грэка-каталіцкага руху ў першай палове дваццатага стагоддзя быў львоўскі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі. З усталяваннем савецкай улады на заходнеўкраінскіх землях УГКЦ была распушчана расійскімі ўладамі — і царква існавала толькі ў падполлі да 1989 г., калі, дзякуючы палітыцы перабудовы ў СССР, выйшла з падполля.

1-2 лютага 2023 года ў Львове-Брухавычах Сінод біскупаў УГКЦ пастанавіў, што з 1 верасня 2023 года Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ва Украіне пераходзіць на новы стыль (новаюліянскі каляндар) для нерухомых свят з захавання Пасхаліі, абвешчанай Вярхоўным Архіепіскапам Святаславам 6 лютага 2023 года. Каляндарная рэформа адбудзецца ў два этапы. Першы – датычыцца ўсіх нерухомых свят, другі – святкаванне Пасхаліі. Парафіі, якія не гатовы перайсці на новы стыль у 2023 годзе, маюць пераходны перыяд да 1 верасня 2025 года.

Прадстаяцелі ў ХХ-ХХІ ст Андрэй Шаптыцкі (1900—1944 гг.) Іосіф (Сліпы) (1944—1984 гг.) Міраслаў Іван Любачыўскі (1984—2000 гг.) Любамір Гузар (2001—2011 гг.) Святаслаў Шаўчук (з 2011 г.)

Гл. таксама Каляндарная рэформа ва Украіне

Літаратура Борцюків Б. Українська Греко-Католицька Церква і Радянська держава (1939—1950) / переклад з англ. Н. Кочан, за ред. О. Турія. Львів: Видавництво Українського Католицького Університету 2005; Духнович А. История пряшевской Епархии, рос. переклад Кустодіева, перевидана у творах О. Духновича, т. 2. Пряшів 1967; Пекар А. Нариси Історії церкви Закарпаття. Рим 1967; Hopko V. Greko-Katoličeskaja Cerkov 1846 — 1946. Пряшів 1946; Pekar A. Historic Background of the Eparchy of Prjashev. Пітсбурґ 1968; Kubinyi J. The History of Prjašiv Eparchy. Рим 1970; The Tragedy of Gr. Cath. Church in Czechoslovakia. Нью-Йорк 1971.

Спасылкі

Українська Греко-Католицька Церква Київська архієпархія УГКЦ Ukrainische Griechisch-katholische Kirchengemeinde St. Wolodymyr Українська Греко-Католицька Церква в Німеччині Історія Української Греко-Католицької Церкви Загальна характеристика Української греко-католицької церкви Псевдо-Собор 1946 року та ліквідація УГКЦ

Катэгорыя:Усходнія каталіцкія цэрквы