Тураўскае благачынне, Тураўская благачынная акруга — акруга ў Тураўскай і Мазырскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Храмы і прыходы Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх (Тураў) Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Пагост) Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Верасніца) Усехсвяцкая царква (Тураў) Царква Іверскай іконы Маці Божай (Запясочча) Царква (Баравая) Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ленін). Да прыходу прыпісана Свята-Крыжаўзвіжанская капліца Свята-Васільеўская царква (Бялёў) Царква ў імя свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага (Жыткавічы) Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Мілевічы) Свята-Міхайлаўская царква (Рычоў) Свята-Міхайлаўская царква (Чырвонае) Свята-Міхайлаўская царква (Людзяневічы) Свята-Ануфрыеўская царква (Сяменча) Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Жыткавічы) Стрэчанская царква (Хваенск)

Благачынныя настаяцелі Протаіерэй Васіль Пыцель.

Спасылкі Тураўскае благачынне  на turov.by

Катэгорыя:Рэлігія ў Жыткавіцкім раёне Катэгорыя:Благачынныя акругі Тураўскай і Мазырскай епархіі