На французскай мове тытул гучыць як Граф Эно (), на нямецкай — граф Генегау (). Гэты тытул насілі кіраўнікі графства Эно (Генегау), якое размяшчалася на тэрыторыі сучаснай Бельгіі і ўваходзіла ў склад герцагства Латарынгія.

Графы пры Каралінгах 843—870 : верагодна граф Латарынгіі, прызначаны імператарам Лотарам I (магчыма Гізельберт, граф у Маасгау)Sur l’origine des comtes de Ponthieu et la diffusion du prénom Enguerrand.. 870—880 : Ангеран I, граф Гента, Куртрэ і Турнэ, прызначаны каралём Францыі Карлам II ЛысымМагчыма ўнук графа Энгерана, графа і свецкага абата манастыра Сен-П’ер у Генце, продка Фландрскага дому. у 880 годзе Латарынгія пераходзіць да Людовіка III Маладога, які прызначае новага графа: 880—898 : Рэнье I Даўгашыі (пам. 915), сын Гізельберта, графа Маасгау, пазней герцаг Латарынгіі. У 898 годзе кароль Латарынгіі Цвентыбольд зняў Рэнье, які трапіў у няміласць, прызначыўшы на яго месца новага графа 898—920 : Сігард (пам. 920) У 911 годзе Эно далучана да Францыі, але Сігард захоўвае сваё становішча. 920—925 : Ангеран II, сваяк (унук?) Энгерана I. У 925 годзе Латарынгія вяртаецца ў склад Германіі, кароль якой Генрых I Птушкалоў прызначае графам Рэнье II, сына Рэнье I.

Дом Рэнье 925—да 940 : Рэнье II (пам. да 940), сын Рэнье I да 940—958 : Рэнье III Доўгая Шыя (пам. 973), сын папярэдняга

у 958 годзе паўсталы Рэнье III быў скінуты імператарам Атонам I, які падзяліў Эно на 2 часткі:

Графы Эно (у Монсе) 958—964 : Готфрыд (пам. 964), віцэ-герцаг Ніжняй Латарынгіі з 959 964—973 : Рыхер (пам.973) 973—973 : Рэно 973—974 : Рэнье IV (пам. 1013), сын Рэнье III. 974—998 : Готфрыд I (граф Вердэна) 998—1013 : Рэнье IV (пам. 1013), сын Рэнье III. 1013—1039 : Рэнье V (пам. 1039), сын папярэдняга 1039—1051 : Герман (пам. 1051), сын папярэдняга Графы (маркграфы) Валансьена 964—973 : Амары 973—973 : Гарнье 973—974 : Рэнье IV (пам. 1013), сын Рэнье III. 974—1006 : Арнульф 1006—1035 : Бадуэн IV Барадаты (каля 980—1035), граф Фландрыі з 988 1035—1045 : Бадуэн V Набожны (каля 1012—1067), граф Фландрыі з 1035, сын папярэдняга; 1045—1048/1049 : магчыма Рэнье дэ Анон 1048/1049-1051 : Герман (пам. 1051)

1045—1051 : Герман (пам. 1051), аб’яднаў графствы Монс і Валансьен жонка: Рышыльда д’Эгісгайм, магчыма дачка Рэнье дэ Анон, маркіза Валансьена.

Фландрскі дом 100px|right|thumb|Першапачатковы герб графаў Эно100px|right|thumb|Герб аб’яднанага графства Фландрыя і Эно з 1191 года. 1051—1070 : Бадуэн I дэ Монс (каля 1030—1070), сын Балдуіна V Фландрскага, таксама граф Фландрыі (Бадуэн VI) з 1067, муж Рышыльды, удавы Германа, графа Эно 1070—1071 : Арнульф I, граф Фландрыі і Эно, сын папярэдняга 1071—1098 : Бадуэн II (1056—1098), брат папярэдняга. Ён страціў Фландрыю, захопленую Робертам I Фрызонам 1098—1120 : Бадуэн III (1088—1120), сын папярэдняга 1120—1171 : Бадуэн IV (1108—1171), сын папярэдняга 1171—1195 : Бадуэн V (1150—1195), сын папярэдняга, таксама граф Намюра (Бадуэн I) з 1184, граф Фландрыі (Бадуэн VIII) у 1191—1194 1195—1202 : Бадуэн VI (1171—1205), сын папярэдняга, таксама граф Фландрыі (Бадуэн IX) з 1194, імператар Лацінскай імперыі (Балдуін I) з 1201 1205—1244 : Жанна I Канстанцінопальская (1188—1244), дачка папярэдняга, таксама графіня Фландрыі; 1211—1233 : Феран Партугальскі (1188—1233), першы муж Жанны I, сын Саншу I, караля Партугаліі; 1237—1244 : Тамас II Савойскі (1199—1259), сеньёр П’емонта, другі муж Жанны I, сын Тамаса I, графа Савоі; 1244—1280 : Маргарыта I (каля 1202—1280), графіня Генегау, дачка Бадуэна VI. 1-ы муж: з 1212 (скасуюць у 1221) Бушар д'Авен (1182—1244); 2-і муж: з 1223 Гільём II дэ Дамп'ер (1196—1231)

Дом д'Авен 100px|right|thumb|Герб аб’яднаных графстваў Эно, Галандыя і Зеландыя, прыняты Жанам I д’Авен 1250—1257 : Жан (1218—1257), граф-спадчыннік Эно, сын Бушара д’Авен і Маргарыты I 1280—1304 : Жан I (1247—1304), сын папярэдняга, таксама граф Галандыі і Зеландыі (Ян II) з 1299 1304—1337 : Гільём I Добры (1286—1337), сын папярэдняга, таксама граф Галандыі і Зеландыі (Вілем III) 1337—1345 : Гільём II (1307—1345), сын папярэдняга, таксама граф Галандыі і Зеландыі (Вілем IV)

Баварскі дом (Вітэльсбахі), Галандская лінія 100px|right|thumb|Герб графства Эно ў часы кіравання Баварскай дынастыі 1345—1356 : Маргарыта II (1310—1356), графіня Эно, графіня Галандыі і Зеландыі(Маргарыта I), сястра папярэдняга. муж: з 1324 Людовік IV Баварскі (1282—1347), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. 1356—1358 : Гільём V Баварскі (1330—1388), граф Эно з 1356, граф Галандыі і Зеландыі (Вілем V) з 1354, герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм I) з 1347, сын папярэдніх. 1358—1404 : Альберт I Баварскі (1336—1404), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі, герцаг Баварска-Штраўбінскі (да 1388 — рэгент), брат папярэдняга. 1404—1417 : Гільём IV Баварскі (1365—1417), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі (Вілем VI), герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм II), сын папярэдняга. 1417—1433 : Якоба Баварская (1401—1436), графіня Эно, Галандыі і Зеландыі, герцагіня Баварска-Штраўбінская дачка папярэдняга. 1418—1427 : Жан II Бургундскі (1403—1427), герцаг Брабанта і Лімбурга (Жан IV) з 1415, граф Эно (Жан II), Галандыі і Зеландыі (Ян III) з 1417, 1-ы муж Якобы.

У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, у чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.

Дынастыя Валуа, Малодшы Бургундскі дом 100px|right|thumb|Герб Філіпа III Добрага.) 1419—1467 : Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі, граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Генегау, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443); 1467—1477 : Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга; 1477—1482 : Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга; 1477—1482 : Максіміліян I (1459—1519), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (1486—1519), эрцгерцаг Аўстрыі, Штырыі, Карынтыі і Крайны (1493—1519), муж папярэдняй. 1549 год: Эно ўвайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў. 1581 год: Эно ў складзе Паўднёвых Нідэрландаў 1659 год: паводле Пірэнейскага міру да Францыі адышла частка Эно. 1578 год: паводле Німвегенскага мірнага дагавора да Францыі адышла частка Эно. 1713 год: паводле Утрэхцкага міру Эно ўвайшло ў склад Аўстрыйскіх Нідэрландаў. 1795 год: Эно анексавана Францыяй; 1815 год: па выніках Венскага кангрэса Эно ўвайшло ў склад каралеўства Нідэрланды, утварыўшы з далучэннем некаторых частак Фландрыі, Брабанта і Лютыха правінцыю Эно; 1831 год: Эно ўвайшло ў склад каралеўства Бельгія.

Графы Эно ў сучасную эпоху

Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя 1859—1865 : Леапольд Фердынанд, старэйшы сын караля Бельгіі Леапольда II), пазней герцаг Брабанта 1930—1934 : Бадуэн I, пазней кароль Бельгіі

Тытул ліквідаваны ў 2001 годзе, з прычыны таго, што на яго мела права дзяўчынка.

Спіс Спіс * Эно Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Нідэрландаў Катэгорыя:Спісы:Бельгія