150px|right|thumb|Герб герцагаў Лімбурга Герцаг Лімбурга () — тытул кіраўніка герцагства Лімбург, якое размяшчалася на тэрыторыі сучаснай Бельгіі. Першапачаткова было ўтворана графства, якое дасталася ў 1065 годзе графу Арлона Валерану I. З 1101 года графы Лімбурга прэтэндавалі на герцагства Ніжняя Латарынгія. Пасля таго, як у 1106 годзе імператар Генрых V адабраў у Генрыха I Лімбургскага Ніжнюю Латарынгію, той захаваў герцагскі тытул і стаў тытулавацца «герцаг Лімбурга».

Пасля смерці ў 1283 годзе герцагіні Ірменгарды правы на Лімбург аспрэчвалі некалькі кіраўнікоў. Пераможцам у выніку выйшаў герцаг Брабанта Іаан I, які далучыў Лімбург да сваіх уладанняў.

Графы Ленгау Вігерыхіды 1046—1065: Фрыдрых Люксембургскі (1003—1065), таксама герцаг Ніжняй Латарынгіі

Графы Лімбурга Дом Лімбург-Арлон 1065—1082: Валеран (Вальрам) I (пам. 1082), граф Арлона з 1052, зяць папярэдняга 1082—1119: Генрых I (1059—1119), граф Арлона і Лімбурга з 1081, герцаг Ніжняй Латарынгіі (Генрых II) 1101—1106, герцаг Лімбурга з 1106, сын папярэдняга

У 1106 годзе імператар Генрых V адабраў у Генрыха I Лімбургскага Ніжнюю Латарынгію, аднак ён захаваў герцагскі тытул і стаў тытулавацца «герцаг Лімбурга».

Герцагі Лімбурга Дом Лімбург-Арлон 1119—1139: Валеран (Вальрам) II (1085—1139), герцаг Лімбурга з 1119, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1125—1138, сын папярэдняга 1139—1167: Генрых II (1111—1167), герцаг Лімбурга з 1139, сын папярэдняга 1167—1221: Генрых III (1140—1170), герцаг Лімбурга з 1170, сын папярэдняга 1221—1226: Валеран III (1170—1226), герцаг Лімбурга з 1221, граф Люксембурга з 1214, сын папярэдняга 1226—1247: Генрых IV (1195—1247), герцаг Лімбурга з 1226, граф Берга з 1226, сын папярэдняга 1247—1279: Валеран IV (пам. 1279), герцаг Лімбурга з 1247, сын папярэдняга 1279—1283: Ірменгарда (пам. 1283), герцагіня Лімбурга, дачка папярэдняга 1279—1288: Рэно I (1255—1326), граф Гелдэрна і Цютфена з 1271, герцаг Лімбурга 1279—1283, муж папярэдняй

У выніку перамогі ў бітве пры Ворынгене (1288) Лімбург дастаўся герцагу Брабанта Іаану I. З гэтага моманту тытул герцага Лімбурга насілі герцагі Брабанта.

Спасылкі

Катэгорыя:Лімбургскі дом Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Германіі Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Нідэрландаў Катэгорыя:Графы Лімбурга