Жале́зніца горная (Sideritis montana) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна з прамым або ўзыходзячым каля асновы, мякка апушаным сцяблом вышынёй 10—50 см. Лісце супраціўнае, апушанае, простае, лопасцевай або эліптычнай формы, з падоўжнымі жылкамі, пераходзячымі ў зубчыкі з шыпікам. Верхняе лісце амаль сядзячае, астатняе — на кароткіх чаранках. Кветкі двухгубыя, светла-жоўтага колеру з чырванаватым адгінам, у шматлікіх кальчаках (пераважна па 6 кветак), сабраных у доўгія перарывістыя несапраўдныя каласы. Плод — 4 гладкія арэшкі.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс), Еўропе, Сярэдняй Азіі, ПакістанеGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). На тэрыторыі Беларусі сустракаецца як рэдкі заносны заносны від, адзначаны ў Полацку.
Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезатроф. Расце ў горных стэпах, сухіх горных лугах, камяністых россыпах, скалах, чыгуначных насыпах, каля дарог, на пашах і пустках. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Падвіды
Гаспадарчае значэнне Лекавая расліна. Атрутная для коней.
Літаратура — С. 276.
Спасылкі
MW0485976, Sideritis montana Железница горная) // Национальный банк-депозитарий живых систем (Праект Маскоўскага ўніверсітэта «Ноев ковчег») Sideritis montana L. // Global Biodiversity Information Facility (GRIF)
Катэгорыя:Ясноткавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны