Дэ́від Лэйн (; 2 лістапада 1938 — 28 мая 2007) — амерыканскі актывіст і прыхільнік ідэй белага нацыяналізму.

Дэвід Лэйн нарадзіўся ў 1938 годзе. У 1979 годзе стварыў «Дэнверскі аддзел рыцараў Ку-клукс-клану». З’яўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі Боба Мэцьюза «The Order». Чальцы «The Order» абвінавачваюцца ў выкраданні грошай, забойствах, падрывах бомб, вырабе фальшывых банкнот, арганізацыі ваенізаваных лагераў з мэтаю звяржэння урада ЗША.

Лэйн быў прысуджаны да 190 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі забойства радыёвядучага Алана Берга ў 1984 годзе. Сваё дачыненне да забойства адмаўляў. Пакаранне адбываў у федэральнай турме ADX Florence ва Фларэнцыі, штат Каларада.

З’яўляецца аўтарам папулярнага ў асяроддзі неанацыстаў лозунга «14 словаў»: «We must secure the existence of our people and a future for White children» («Мы павінны захаваць існаванне Нашага народа і будучыню для Белых дзяцей»). Знаходзячыся ў заключэнні, пісаў кнігі з вобласці «тэорыі змовы». Прапаведаваў «ватанізм» (Wotanism).

Памёр 28 мая 2007 года ў сне вечарам у турме ў Індыяне.

Працы

Літаратура

Спасылкі Творчасць Дэвіда Лэйна

Катэгорыя:Тэрарысты ЗША Катэгорыя:Белы нацыяналізм Катэгорыя:Нацыяналісты ЗША Катэгорыя:Члены Ку-клукс-клана Катэгорыя:Злачынцы ЗША Катэгорыя:Неанацысты ЗША Катэгорыя:Памерлі ад эпілепсіі Катэгорыя:Антысемітызм у ЗША