Шу́дра () — ніжэйшая з 4 асноўных варн у індуізме. Падзяляецца на мноства каст, кожная з якіх можа мець адрозны сацыяльны статус.

Паходжанне Паводле гімна X.XC РыгведыRig Veda: Rig-Veda, Book 10: HYMN XC. Puruṣa, пры ахвярапрынашэнні першачалавека Пурушы багі зрабілі з яго вуснаў брахмана, з рук — раджу, са сцёгнаў — вайш’я, з ног — шудру. Законы МануFull text of «Manusmriti in Sanskrit with English Translation» атаяснялі шудраў з аказаннем паслуг, не давалі магчымасці змяніць нізкі статус, забаранялі двіджа ўступаць з імі ў шлюб, дазвалялі цялесныя пакаранні ў дачыненні да прадстаўнікоў гэтай варны. Яны ж пералічваюць шэраг плямёнаў кшатрыяў, якія з-за грэбавання святарамі былі паніжаны да статуса шудраў. Такім чынам, у ранняй брахманічнай культуры нізкі статус шудр тлумачыўся як першаснай міфалогіяй аб іх паходжанні, так і ўчынкамі продкаў, якія спачатку мелі болей высокі статус.

Шудры ў Індыі Еўрапейскія даследчыкі XIX — першай паловы XX стст., якія мелі справу з нізкім сацыяльным становішчам большасці каст шудр у іх час, звычайна шукалі падставы для гэтага ў старажытнай індуісцкай літаратуры. У заходнім свеце шырылася ідэя пра тое, што рэлігійныя ўяўленні адлюстроўвалі сацыяльны стан, які існаваў у старажытнасці. Некаторыя гісторыкі нават імкнуліся рацыянальна патлумачыць нізкі статус тым, што шудры з’яўляліся нашчадкамі карэнных народаў, заваяваных і пераўтвораных у рабоў арыяміSHUDRAS VERSUS ARYANS. Аднак старажытныя тэксты накшталт Махабхараты сведчаць пра тое, што шудры былі арыямі, да таго ж маглі мець нашчадкаў, якія падвышалі свой статус у сістэме варнWHO WERE THE SHUDRAS? SHUDRAS WERE KSHATRIYAS. Іншыя тэксты накшталт АртхашастрыKautilya's Arthashastra наогул ігнаруюць забабоны сацыяльнай мабільнасці ніжэйшай варны.

У другой палове XX ст. шэраг даследчыкаў сканцэнтраваўся на абвяржэнні традыцыйнага тлумачэння спрадвечнага нізкага статуса шудр. Былі выяўлены факты, калі шудры засноўвалі манархічныя дынастыі. Так, Махападма Нанда стварыў старажытную імперыю НандаNandas — History of India. Шудра Дурджая стаў заснавальнікам сярэднявечнай дынастыі валадароў Какатыя ў Андхра-ПрадэшKakatiya — The History Files. У паходжанні ад шудраў падазраюць дынастыю Маур’яўMaurya dynasty and the question of caste identity. У індуізме вядомы шудры, якія займаліся актыўнай рэлігійнай дзейнасцю. Напрыклад, Бходжа Бхагат з Гуджарата паходзіў з непрывілеяванай касты земляробаў, але ў выніку быў ушанаваны як святыBhoja Bhagat (1785—1850), Indian farmer, saint, poet. З гэтай нагоды выказваецца думка, быццам нізкі сацыяльны статус шудр — адносна нядаўняя гістарычная з’ява, а вядомая каставая сістэма была сканструявана каланіяльнымі ўладамі Брытанскай ІндыіVijayendra Rao, The Political Construction of Caste in South India.

Меркаванне прыхільнікаў другога пункту гледжання часткова пацвярджаюць сучасныя генетычныя даследаванні, якія выявілі, што ў перыяд 4200 — 1900 гадоў таму людзі з розных генетычных папуляцый у Індыі актыўна змешваліся, але пазней пачалі практыкаваць эндагаміюGenetic Study Reveals Origin of India's Caste System. Гэта можа сведчыць пра пачатак укаранення каставай сістэмы. Такім чынам, нізкі сацыяльны статус шудр характэрны для эпохі не раней за пачатак нашай эры. Аднак генетычныя даследаванні ніяк не тлумачаць факт узвышэння дынастый шудр у сярэднявеччы і ніяк не пацвярджаюць дачыненне каланіяльных улад да стварэння каставай сістэмы. Прамежкавым пунктам гледжання можа быць тое, што каставая сістэма ў розныя перыяды змякчалася пад ціскам абставін, і касты з варны шудр прасоўваліся па сацыяльнай лесвіцы. Часцяком яны імкнуліся змяніць фармальна нізкі статус на болей высокі і пераўтварыцца ў прадстаўнікоў вышэйшых варн. Так, каста маратхаў стала часткай варны кшатрыяў толькі у XVII ст. у выніку ўзвышэння свайго прадстаўніка Шываджы. На поўдні і ўсходзе Індыі, дзе індуізм пачаў распаўсюджвацца пазней, чым у іншых рэгіёнах, варны кшатрыяў і вайш’яў не склаліся, таму некаторыя касты шудр занялі характэрнае для іх сацыяльнае становішча.

Варна шудр не з’яўляецца адзінай і падзяляецца на мноства каст джаці. У розных рэгіёнах існуюць свае ўяўленні пра пэўны сацыяльны статус той ці іншай джаці. На ніжэйшай прыступцы стаяць касты «недатыкальных» далітаў. Сучасныя генетычныя даследаванні ў Тамілнадзе паказалі, што прадстаўнікі каст, статус якіх разглядаецца як непрывабны, найболей генетычна неаднастайны і радзей уступаюць у шлюбныя адносіны з прадстаўнікамі іншых кастGenetic study of scheduled caste populations of Tamil Nadu. Паміж прадстаўнікамі ніжэйшых каст часцей успыхваюць узаемныя сутычкіWhy caste battle in Tamil Nadu never ends.

Пасля ўсталявання брытанскай каланіяльнай сістэмы ўладамі рабіліся захады для паляпшэння сацыяльнага становішча чальцоў непрывілеяваных джаціHISTORY OF THE INDIAN CASTE SYSTEM AND ITS IMPACT ON INDIA TODAY. У сучаснай незалежнай Індыі прадстаўнікі розных каст з’яўляюцца роўнымі перад законам, аказваецца дапамога прадстаўнікам «недатыкальных» каст, аднак каставы падзел працягвае існаваць і аказвае значны ўплыў на развіццё краіны.

Шудры на Балі У сярэднявеччы індуізм распаўсюджваўся за межамі Індыйскага субкантынента ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. У нашы дні найбуйнейшым месцам шчыльнага пражывання індуістаў за межамі Індыі з’яўляецца востраў Балі ў Інданезіі. Тут замацаваўся падзел грамадства на 4 асноўныя варны, прычым шудры склалі 90 % ад усяго насельніцтва. Іх сацыяльны статус апісваўся мясцовымі вызначэннямі Jaba «чужынец» і Panjak «абшчыннік»Caste in Modern Balinese Hinduism. Сярод балійцаў таксама існуюць аб’яднанні warga, падобныя на індыйскія джаці, але яны ўзніклі адносна нядаўна ў XIX ст.Leo Howe, The Changing World of Bali: Religion, Society and Tourism, не з’яўляюцца надзвычай замкнёнымі і болей характэрныя для варн брахманаў і кшатрыяў. Мадэрнізацыя, якая адбываецца на Балі з пачатку мінулага стагоддзя, прывяла да разбурэння традыцыйных узаемаадносін паміж варнамі. Сярод адукаваных балійцаў папулярны рэфармаваны індуізм, які адвяргае жорсткую каставую сістэму.

Зноскі

Спасылкі Caste System in Ancient India Shudra HINDU CLASS What is India’s caste system? B. R. Ambedkar, WHO WERE THE SHUDRAS? A Look into the Balinese Caste System

Катэгорыя:Касты