Варшаўская агламерацыя () — монацэнтрычная агламерацыя ў цэнтральнай і ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве, у Сярэднемазавецкай нізіне. Уключае Варшаву і некалькі невялікіх навакольных гарадоў.

З часам такія тэрміны як «агламерацыя» () і «гарадская группа» () ў Польшчы змянялі сваё значэнне. У апоні час больш часта ужываецца катэгорыя «метрапалітальны абшар» () ці блізкія да яго паняцці «рэгіянальная агламерацыя» і «мегаполіс».

Прававое становішча Варшаўская агламерацыя не мае юрыдычнага статусу. У 1975—1998 гадах існавала Варшаўскае ваяводства, якое ўключала абшары сучаснай агламерацыі і некалькі дзясяткаў навакольных гмін. У 1975—1989 гады прэзідэнт Варшавы адначасова выконваў функцыі варшаўскага ваяводы.

Падчас абмеркавання адміністрацыйнай рэформы 1999 г. планавалася стварэнне Варшаўскай гарадской акругі (яна ўключала б як агламерацыю, так і прыгарадныя раёны), у склад якой павінны былі ўваходзіць: Варшава і паветы: Варшаўскі заходні, Легіяноўскі, Валамінскі, Міньскі, Атвоцкі, Пясэчынскі, Прушкаўскі, Навадворскі і Градзіскі. Акруга павінна была мець свой уласны савет з прадстаўнікамі асобных адзінак і мець адміністрацыйны статус павета. Закон быў прыняты Сеймам у 2001 годзе, але ў канчатковым рахунку прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі не падпісаў закон, а Сейм не адхіліў яго вета.

Існавалі і іншыя дэпутацкія праекты, сярод якіх законапраект аб стварэнні Варшаўскай сталічнай акругі, якая павінна была бы быць акругай, якая аб’ядноўвае Варшаву і навакольныя муніцыпалітэты. Праект гэты не быў, аднак, прыняты Сеймам. У 2017 годзе група дэпутатаў унесла законапраект аб ладзе сталічнага горада Варшавы у выглядзе агламерацыі, якая ўключае Варшаву і 33 навакольных гміны.

Межы і склад Не існуе адзінай, агульнапрынятай сучаснай дэлімітацыі Варшаўскай агламерацыі. Згодна з адным падыходам, межы агламерацыі — ад 20 да 30 км ад цэнтра Варшавы, згодна з іншым — да 40-50 км.

Гарады Варшава

Паветы цалкам Градзіскі Легіяноўскі Пясэчынскі Прушкоўскі Варшаўскі заходні Жырардоўскі

Асобныя гміны Груецкі (гміны: Хынаў, Груец, Пневы) Міньскі (гміны: Дэмбэ Вельке, Халінаў, Міньск Мазавецкі (гарадская), Міньск Мазавецкі (вясковая), Суляёвак) Навадворскі (гміны: Чоснаў, Ляонцін, Новы Двур Мазавецкі, Памяховак, Закрочым) Атвоцкі (гміны: Цэлястынаў, Юзэфаў, Карчаў, Колбель, Отвацк, Вянзоўна) Сахачэўскі (гміны: Брохаў, Нова Суха, Сахачаў (гарадская), Сахачаў (вясковая), Тэрэсін) Валамінскі (гміны: Дамброўка, Клембаў, Кабылка, Маркі, Радзымін, Тлушч, Валомін, Зомбкі, Зялёнка) Вышкоўскі (гміны: Самянка, Вышкаў, Заброддзе)

Катэгорыя:Гарадскія агламерацыі Катэгорыя:Геаграфія Мазавецкага ваяводства