Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на перакрыжаванні вуліц Леніна і Міру.
Гісторыя Пабудавана ў 1992—1995 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча.
Архітэктура Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Уяўляе сабой цынтрычнае квадратнае ў плане збудаванне зграбных вертыкальна выцягнутых прапорцый, маляўнічага сілуэта, які фарміруе 5-купалле. Цэнтральны цыбулепадобны купал узняты на 8-гранны светлавы барабан, вуглавыя «апостальскія» купалы завяршаюць стройныя, узнятыя над фасадамі вежы. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца складаным рытмам высокіх арачных аконных праёмаў. Паменшанага маштабу прытвор і бакавыя прыдзелы таксама вырашаны трыма арачнымі прасламі, завершанымі макаўкамі. Уваходная высокая паперць аформлена кілепадобным казыркомЦарква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Славутасці Белаазёрска Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1995 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Макарэвіча Катэгорыя:Аб’екты на марках