Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі на мясцовых могілкахБлизная. Церковь Александра Невского..

Гісторыя Храм быў пабудаваны ў 1888 годзе з бутавага каменя і цэглы. У 2007 годзе будынак быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура Помнік архітэктуры раманскага стылюБлізненская царква Аляксандра Неўскага. Складаецца з асноўнага прамавугольнага аб’ёма з трохграннай апсідай і квадратнай у плане званіцай. Званіцу вянчае чатырохгранны намёт з шырокімі пахіламі і цыбулепадобнай галоўкай . Аконныя праёмы — арачныя, з простымі ліштвамі. Царква — узор мясцовай інтэрпрэтацыі культавай пабудовы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пружанскага раёна Катэгорыя:Блізная Катэгорыя:1888 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Аляксандра Неўскага Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь