Свята-Петра-Паўлаўская царква  — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікія Косічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя У 1866 годзе згадваецца першая царкваБольшие Косичи. Церковь Петра и Павла., вернікі якой, у памяць аб вызваленні з-пад прыгону, ахвяравалі на будаўніцтва новай званіцы і на куплю званоў 171 рубель 50 капеек срэбрам. Званіца і звон, вагой у 6 пудоў і 5 фунтаў, былі асвечаныя мясцовым святаром Мікалаем Качаноўскім пры шматлікім сходзе мясцовага люду.

Новая царква была пабудавана у 1882 годзе. Царква была драўляная з званіцай і агароджай. Праз дарогу ад царквы месцяцца дагэтуль захаваўшыяся старажытныя могілкі.

Царкоўнай зямлі мелася 63 дзесяціны 1192 сажні. Прыход станам на 1899 год налічваў 1487 чалавек у такіх вёсках як: Косічы (Малыя і Вялікія), Вычулкі, Задворцы, Кавенька, Кошалева, Тэльмы і Ямна. Мелася царкоўная школа, якая налічвала 77 вучняў. Клір складаўся з святара і псаломшчыка. Жалавання атрымлівалі 496 рублёў і працэнты са 106 рублёў 66 капеек, атрыманых за 2 дзесяціны і 222 сажні зямлі па якой пралягла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка.

Па ўспамінах мясцовых жыхароў, царква была разабрана падчас пасляваеннай антырэлігійнай кампаніі.

Новая царква была збудавана ў пачатку 2000-х і асвечана 23 кастрычніка 2005 года.http://pravbrest.by/%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D1%8B%D0%B9-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D1%85%D0%BE%D0%B4-%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0-%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%85-%D0%B0%D0%BF%D0%BE-2/

Архітэктура Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя пабудавана ў традыцыях драўлянага царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы XVII стагоддзя. Заснавана на рытмічным нарастанні 2-схільных дахаў арачнага ганка, кароткага прытвора, бакавых прыдзелаў і апсіды да 2-схільнага даху цэнтральнага аб’ёму, завершанага па цэнтры пазалочаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Бакавыя плоскасныя фасады прарэзана арачнымі аконнымі праёмаміПетра-Паўлаўская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Вялікія Косічы Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла