Жаўту́шнік выгрызены (Erysimum repandum) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 15—40 см з прамастойным, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы. Прыкаранёвае лісце стругападобнай формы, сцябловае — вузкаланцэтнае, выемчаста-зубчастае па краі. Кветкі жоўтага колеру, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок цыліндрычнай формы, 5—8 см у даўжыню, на тоўстай пладаножцы.
Распаўсюджанне і экалогія Від распаўсюджаны на тэрыторыі ўмераных і трапічных зон ЕўразііTaxon: Erysimum repandum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізаваўся на тэрыторыі Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі і ў Аргенціне.
Расце на сухіх лугах і камяністых россыпах, у горных стэпах, на пашах, агародах, аблогах і пустках, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф.
Сінонімы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жаўтушнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе