Свята-Аляксандра-Неўская царква — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Воранава Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Вясновая, 45АВороново. Церковь Александра Невского..

Гісторыя У 1993 годзе было ўчынена набажэнства па асвячэнню месца пад будаўніцтва царквы архіепіскапам Валянцінам.

13 мая 2000 года будаўніцтва царквы завяршылася яе асвячэннем архіепіскапам Арцеміем. Пры храме дзейнічаюць царкоўна-прыхадская школа і бібліятэка.

Вялікі ўклад у будаўніцтва ўнеслі ўнукі члена Народнага сакратарыяту БНР генерала Кіпрыяна КандратовічаХрам у імя св. дабравернага. кн. Аляксандра Неўскага г.п. Воранава .

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Воранаўскага раёна Катэгорыя:Культавыя збудаванні Воранава Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:2000 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Аляксандра Неўскага Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі