Сярге́й Віта́левіч Гурэ́нка (нар. , , БССР) — беларускі футбаліст і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1994—2006). У якасці трэнера ўзначальваў мінскае «Дынама» (2009—2010, 2017—2018, 2019—2020), жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» (2010—2012), салігорскі «Шахцёр» (2021).

Кар’ера футбаліста Экс-капітан беларускай зборнай; дэбютаваў 25 мая 1994 года ў таварыскай гульні з Украінай (1:3); экс-рэкардсмен нацыянальнай каманды па колькасці згуляных матчаў — 80, забіў тры мячы. У кастрычніку 2009 года Аляксандр Кульчы згуляў свой 81-ы матч за зборную і апярэдзіў Гурэнку.

Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава.

У красавіку 2014 года ў якасці аматара быў заяўлены ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі за мінскі «Партызан»Сергей Гуренко заявлен во второй лиге за «Партизан», куды яго запрасіў былы аднаклубнік Андрэй Лаўрык. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў за «Партызан» у матчы супраць «Клецка»Сергей Гуренко: «Меня не нужно уговаривать. Все равно ведь играю с друзьями в свободное время».

Кар’ера трэнера Галоўны трэнер мінскага «Дынама» (2009—2010), «Тарпеда» (Жодзіна) (2010—2012).

У 2012 годзе зноў апынуўся ў мінскім «Дынама», дзе заняў пасаду спартыўнага дырэктара. У міжсезонні 2012—2013 гадоў быў адным з галоўных арганізатараў запрашэння ў «Дынама» такіх ігракоў, як Аднан Захіравіч, Крысціян Абадо і Дзмітрый Сычоў (апошні гуляў разам з Гурэнкам у маскоўскім «Лакаматыве»).

У красавіку 2013 года перайшоў на трэнерскую працу ў расійскі «Краснадар»Сергей Гуренко вошел в тренерский штаб «Краснодара», дзе стаў асістэнтам Славалюба Мусліна, але ўжо ў жніўні 2013 года разам з Мусліным пакінуў гэты клубГуренко покинул тренерский штаб «Краснодара».

У лютым 2014 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Спартака» з НальчыкаСергей Гуренко вошел в тренерский штаб «Спартака» из Нальчика. У чэрвені 2014 года зноў стаў асістэнтам Славалюба Мусліна, на гэты раз у пермскім «Амкары»Гуренко будет помогать Муслину в «Амкаре». У снежні 2014 года ўслед за Мусліным пакінуў пасаду трэнера пермякоўСергей Гуренко покинул пост старшего тренера "Амкара".

У чэрвені 2015 года ўвайшоў у трэнерскі штаб бельгійскага «Стандарда», які незадоўга да таго ўзначаліў МуслінСергей Гуренко стал ассистентом Славолюба Муслина в бельгийском "Стандарде". Аднак, ужо ў жніўні разам з сербскім трэнерам быў адпраўлены ў адстаўку, асноўнай прычынай якой стаў невыхад у групавы этап Лігі Еўропы"Стандард" уволил Муслина и Гуренко.

Са снежня 2015 года пачаў працу ў юнацкай камандзе мінскага «Дынама»Сергей Гуренко приступил к работе с юношеской командой минского "Динамо", а з пачатку наступнага сезона ўзначаліў дубль мінчан. У маі 2016 года дадаткова прыняў прапанову Славалюба Мусліна быць яго асістэнтам у зборнай СербііСергей Гуренко стал помощником Славолюба Муслина в сборной СербииСергей Гуренко: "Став помощником Муслина в сборной Сербии, я продолжу тренировать дубль минского "Динамо". У маі 2017 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера мінчан Сяргея Бароўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнераГуренко назначен и.о. главного тренера "Динамо" Минск і неўзабаве зацверджаны на пасадзе. Пры гэтым застаўся ў штабе зборнай Сербіі, якая разам з Гурэнкам трапіла ў фінальную частку чэмпіянату свету 2018. Аднак у лістападзе 2017 года, неўзабаве пасля адстаўкі Мусліна, услед за ім пакінуў сербскую зборнуюСергей Гуренко расторг контакт с Федерацией футбола Сербии.

У сезоне 2017 «Дынама» на чале з Гурэнкам заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі, набраўшы роўную колькасць ачкоў з чэмпіёнам БАТЭ і саступіўшы першае месца па дадатковых паказчыках. У сезоне 2018 дынамаўцы атрымалі бронзавыя медалі чэмпіянату. У студзені 2019 года стала вядома, што Гурэнка па заканчэнні кантракта пакідае пасаду галоўнага трэнера мінчанМинское "Динамо" официально подтвердило уход Сергея Гуренко.

У чэрвені 2019 года зноў стаў трэніраваць «Дынама»Сергей Гуренко вновь возглавил минское "Динамо". Аднак, выступы каманды атрымаліся няўдалымі — «Дынама» выбыла з Лігі Еўропы ў першым раўндзе, у чэмпіянаце Беларусі 2019 засталося без медалёў, у пачатку 2020 года выбыла з Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішло ў ніжняй частцы табліцы. У красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клубОфициально: Минское "Динамо" расторгло контракт с Гуренко.

У лютым 2021 года ўзначаліў літоўскі «Рыцярэй»Сергей Гуренко возглавил литовский "Ритеряй", які пад кіраўніцтвам Гурэнка знаходзіўся ў ніжняй частцы табліцы. У маі 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў пасаду ў літоўскім клубе"Ритеряй" не стал продлевать действовавший до конца мая контракт с Сергеем Гуренко.

У ліпені 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»Официально: Сергей Гуренко - главный тренер "Шахтера". Пад кіраўніцтвам Гурэнкі «Шахцёр» выбыў з Лігі канферэнцый і Кубка Беларусі. У верасні 2021 года, пасля паражэння ад БАТЭ (0:1), пакінуў салігорскі клуб"Шахтер" расстался с главным тренером Сергеем Гуренко.

У чэрвені 2023 года стаў галоўным трэнерам расійскай «Уфы». У жніўні 2023 года быў звольнены з пасады.

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PROЕрмакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК П’ячэнца Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Трэнеры ФК Рыцярэй Катэгорыя:Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Трэнеры ФК Уфа