Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Бялавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя

Пабудавана на ахвяраванні памешчыцы Аскіркавай у 1822 годзе, з цэглы. Першапачаткова будынак быў пабудаваны як касцёл, але адразу ж пасля заканчэння будаўніцтва быў адабраны і перададзены праваслаўнай царкве. З моманту пабудовы па цяперашні час храм дзеючы, у часы камуністычных ганенняў не закрываўся. Царкоўны дом у савецкі час быў перададзены пад дзіцячы сад, які функцыянуе па цяперашні часХрам Покрова Пресвятой Богородицы д. Белавичи .

Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.527. Хрысціянскія храмы Беларусі: На фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак ХХ стагоддзя.- Мн., 2001.- С.24. Сабасцян,А. Храмы Мастоўшчыны// Зара над Нёманам.- 1993.- 29 мая.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мастоўскага раёна Катэгорыя:Бялавічы (Мастоўскі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1822 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы