Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Чыгуначнікаў.

Гісторыя Царква пабудавана ў 1910 годзе з дрэва. Першапачаткова храм меў статус прыпісной царквы. У 1948 годзе была зарэгістраваная першая абшчына, як самастойны прыход.

У савецкі час з будынка храма зрабілі клуб. Праз нейкі час храм згарэўУладзімер Каўшовік: У пошуках страчанай спадчыны.

У 1988 годзе храм цалкам перабудаваны. Да франтальнага фасада быў прыбудаваны прамавугольны прытвор, над якім узведзена званіца. Усталяваны новыя пазалочаныя купалы з крыжамі, а храм быў абабіты сайдынгам. На тэрыторыі маецца будынак, у якім праходзяць заняткі нядзельнай школы і размяшчаецца прыхадская бібліятэкаХрам святога прарока Іллі г. Масты Мосты. Церковь Илии Пророка..

Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1910 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Іліі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мастоў