Пячоры Канхеры () — старажытны пячорны будысцкі манастырскі комплекс на востраве Сальсет каля Мумбаі ў Індыі.
Уяўляе сабою 109 штучных пячор, выразаных у базальтавым масіве ўзвышша Канхеры на працягу 1 тысячагоддзя н. э. Комплекс славуты шматлікімі рэльефамі, скульптурамі, а таксама надпісамі, калонамі, заламі для супольных збораў і прыватнымі кельямі манахаў. Захаваліся каналы і цыстэрны для сцёка, падачы і захавання пітной вады, каменныя ложкі, ступы.
Комплекс з'яўляўся важным рэлігійным і адукацыйным цэнтрам дзяржавы Маўр'яў і Кушанскай імперыі.
Спасылкі Kanheri Caves: An Archeological Marvel In An Indian National Park Kanheri Cave Complex The History Of The Kanheri Caves, Mumbai In 1 Minute
Катэгорыя:Мумбаі Катэгорыя:Будызм у Індыі Катэгорыя:Будыйскія храмы і манастыры Канхеры