Ду́днік лясны, заячы кроп, ствольнік (Angelica sylvestris) — від кветкавых раслін з роду сямейства . Тыпавы від роду.
Назвы
Дуднік лясны, дзягельГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, відомец, дзягіль, дзегіл, заячы кроп, дзягель лесавы Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., блёкат, кудравы дзягіль, ствольнік.
Батанічнае апісанне Двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м. Сцябло тоўстае, прамастойнае, полае ўнутры, галінастае ў верхняй частцы. Лісце двойчы і тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце з мехападобнай похвай, на чаранках. Кветкі белавата-ружовага колеру, у парасонавых суквеццях. Плод — віслаплоднік.
Распаўсюджанне і экалогія Віда распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Азіі (Расія, Сірыя, Турцыя, Кітай і інш.) і Еўропы. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф. Ценевынослівая расліна. Расце на сырых і забалочаных лугах, берагах вадаёмаў, у лясах і на ўзлесках, асаковых і мохавых балотах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на пустках, каля дарог. Цвіце чэрвені—ліпені.
Выкарыстанне Лекавая і меданосная расліна. Выкарыстоўваецца ў ежу ў якасці прыправы.
Літаратура — С. 264.
Спасылкі
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны