Слуга народа (, у 2016—2017 гг. — «Партыя рашучых пераменаў») — украінская палітычная партыя. Афіцыйная рэгістрацыя адбылася 2 снежня 2017 года. Партыя названая адным імем з рускамоўным камедыйным серыялам 2015—2019 гадоў «Слуга народа» і фільмам 2016 года «Слуга народа 2» вытворчасці студыі «Квартал-95».
На думку некаторых украінскіх экспертаў, найбліжэйшымі канкурэнтамі прадстаўніка партыі «Слуга народу» на прэзідэнцкіх выбарах Уладзіміра Зяленскага з’яўляюцца прарасійскія палітыкі і папулісты.
Гісторыя Паводле даных Міністэрства юстыцыі Украіны, партыя была зарэгістравана 13 красавіка 2016 года пад назвай «Партыя рашучых пераменаў». Тады яе кіраўніком быў Яўген Юрдыга.
На 27 лістапада 2018 года кіраўніком арганізацыі з’яўляўся Іван Баканаў, які таксама ажыццяўляе паўнамоцтвы кіраўніка украінскай гумарыстычнай студыі «Квартал 95» з 2013 года.
Паводле справаздачы партыі за другі квартал 2018 года, яна бескаштоўна карыстаецца офісам на 4 м² у Кіеве (які прадастаўляецца ў карыстанне спонсарам), не валодае аніякімі сродкамі і не праводзіць ніякіх выплатаў.
У снежні 2017 года 4% украінцаў, апытаных Фондам дэмакратычнай ініцыятывы імя Ілька Кучэрыва сумесна з сацыялагічнай службай «Цэнтр Разумкова», заявілі пра гатоўнасць прагаласаваць на парламенцкіх выбарах за «Слугу народа», а ў маі 2018 года — 5%. У снежні 2018 года за партыю былі гатовыя аддаць свае галасы 8,3% апытаных.
У студзені 2019 года, згодна з расследаваннем выдання Glavcom, партыя заставалася віртуальнай — аніякай дзейнасці па адрасе, дзе партыя здымае памяшканне, не вялося«Слуга народу» ожив. Партія Зеленського отримала перші гроші на рахунок // Glavcom.ua, 8 січня 2019 .
Удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2019 года У студзені 2019 года партыя «Слуга народа» вылучыла Уладзіміра Зяленскага кандыдатам у прэзідэнты Украіны на прэзідэнцкіх выбарах 2019 годаПартія «Слуга народу» висунула Володимира Зеленського кандидатом у президенти // 24 канал, 21 січня 2019 .
На думку палітолага Міхаіла Басараба, кандыдат ад партыі «Слуга народа» Уладзімір Зяленскі «прыносіць больш клопатаў прарасійскім палітыкам і папулістам, […] паколькі ён з’яўляецца іх найбліжэйшым канкурэнтам» і можа адцягнуць на сябе «частку прарасійскіх і ласых на дэмагогію выбаршчыкаў»Зеленський жартує всерйоз. «Критика і наступ на політиків це добре, але для перемог замало — необхідно сформувати команду», — експерт // День, 26 грудня 2018 .
На думку журналістаў Радыё «Свабода», станам на канец 2018 года пра палітычныя погляды лідара партыі «Слуга народу» Зяленскага зрабіць высновы можна толькі з яго неадназначных выказванняў на тэму ўкраінскай мовы5 відносно нових партій. Парламентські вибори-2019 // Радіо Свобода, 15 листопада 2018 :
Не праблема размаўляць па-ўкраінску. І гэта ні ў якім разе, і гэта найгалоўнейшае, не звязана з моўнымі пытаннямі, перавагамі або любоўю да чагосьці. Але, мне так здаецца, што гэта не прынцыповыя рэчы. Я ведаю ўкраінскую мову. Але я не думаю на ёй свабодна. Я перакладаю. Так, я магу з вамі размаўляць на ўкраінскай мове, але праблема ў тым, што я перакладаю. І гэта прыкметна — я раблю паўзу. Але я вельмі паважаю ўкраінскую мову!
Заўвагі
Спасылкі
Катэгорыя:Палітычныя партыі Украіны Катэгорыя:Уладзімір Зяленскі