«Бекеш» () — балада Яна Чачота, напісаная ў ліпені 1819 года.
Паводле Уладзіміра Мархеля, балада «Бекеш» уяўляе сабой вершаваную прозу, у якой надзвычай размытыя галоўныя прыкметы рамантычнай балады (строгая кампазіцыя і напружанае развіццё падзей)Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура : другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 184.
Апісанне
Крыніцы Даследчыкі сцвярджаюць, што гэтая балада была напісана пад уплывам аднайменнага твору Тамаша ЗанаГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура : другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 183. Калі Зан міфалагізаваў паданне ў адпаведнасці з тагачаснай літаратурнай мовай і перанёс падзеі ў час язычніцтва, надаўшы вершаванай форме апавядальнасць, то Чачот грунтаваўся выключна на гістарычнай аснове і блізкім да яе народным паданні.
Сюжэт Балада падзяляецца на дзве часткі. Першая частка ўяўляе сабой паэтычны пераказ народнага сюжэта «Пра трох братоў, двух разумных, а трэцяга дурня», які апавядае пра тое, як пэўны смелы рыцар узабраўся колісь на вяршыню шкляной гары да сваёй каралеўны, але нечакана для ўсіх аказаўся тым, якога ў народзе звалі «дурнем». Ён пачаў спаборнічаць з разумнымі братамі і перамог.
Другая частка балады апавядае, як фанабэрысты ваявода, пад уплывам пачутай народнай казкі, дзеля сватання сваёй дачкі Малгосі загадвае рыцарам узбірацца на конях на вяршыню стромкай гары: хто найхутчэй узбярэцца — за таго і мусіў аддаць ваявода Малгосю. Першым на горную вяршыню ўзабраўся Бекеш, які на гэты час ужо быў заручаны і пакляўся ў вернасці сваёй каханай. За здраду перад святым шлюбам у рыцара-пераможца б’е маланка, і той падае з гары мёртвым. Асэнсаваўшы свой благі ўчынак, ваявода загадвае ўзвесці помнік маладому ваяру — Бекешаву гару. Таксама ваявода вырашае аддаць сваю дачку таму, хто найбольш выславіцца на паслугах Айчыны.
Гістарычнае тло
Каспар Бекеш — камандзір венгерскай пяхоты ў войску польскага караля Стэфана Баторыя, які быў вядомы ў Рэчы Паспалітай як смелы і разумны камандзір. Ён памёр у 1580 годзе ў Гродне. Паколькі Бекеш належаў да секты антытрынітарыяў і не мог быць пахаваным на каталіцкім могільніку, Стэфан Батары загадаў перавезці яго цела ў Вільню і пахаваць на ўзвышшы, якое адсюль атрымала назву — Бекешава гара, пра якую з часам узнікла народнае паданне. Як адзначае Ян Чачот у заўвагах да вершу, «Бекешава гара сярэдняя паміж Замкавай і Крыжовай».
Фальклорны матэрыял Паданне «Пра трох братоў, двух разумных, а трэцяга дурня» было шырока распаўсюджана ў беларускім і польскім фальклоры і сустракаецца ў некалькіх этнаграфічных зборніках. Яно было добра вядомае Я. Чачоту: пра яе, пачутую ў маленстве, паэт згадвае ў прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» 1846 года:
Спасылкі «Бекеш» у перакладзе Кастуся Цвіркі
Катэгорыя:Балады Яна Чачота Катэгорыя:Творы 1819 года Катэгорыя:Літаратурныя творы на польскай мове