«У тума́не» — беларускі тэлевізійны фільм, зняты ў 1994 годзе на студыі «Голас» пры падтрымцы фірмы «Дайнова» паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава.
Сюжэт 1942 год, Беларусь акупавана нямецкімі войскамі. Падчас расследавання справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць пуцявога абходчыка Сушчэню, але затым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з захопнікамі. Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе збіраюцца забіць яго як здрадніка. На шляху да месца пакарання яны трапляюць у засаду арганізаваную гестапаўцамі, якія выкарыстоўвалі Сушчэню як прынаду, каб злавіць партызан. Адзін партызан гіне, другога паранілі. Сушчэня застаецца з ім сам-насам і ў яго з’яўляецца шанец даказаць сваю невінаватасць. Аднак, гісторыя для ўсіх мае трагічны канец.
Акцёры
У ролях
У эпізодах
Здымачная група аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык — Сяргей Гавенка аператар-пастаноўшчык — Уладзімір Таланаў мастак-пастаноўшчык — Барыс Рэпін асістэнт рэжысёра — Жанна Шуцько гукарэжысёр — Яўгенія Аверына мастак па грыму — Алена Ільіна музычны рэдактар — Ганна Эпалетава адміністратар — Злата Рамашова рэдактар — Зміцер Лянкевіч
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове