Міжнародная кааліцыя па бяспецы на моры () створана летам 2019 года пасля абвастрэння канфлікту, звязанага з праходам камерцыйных танкераў праз Армузскі праліў. Гісторыя 19 ліпеня Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША абвясціла, што аперацыя па ахове вольнага суднаходства ў зоне Персідскага заліва будзе называцца Sentinel.

У пачатку жніўня да караблёў ВМС ЗША далучылася брытанская эскадра, у другой палове жніўня міжнародны патруль папоўнілі аўстралійскія фрэгаты. У верасні кааліцыю падтрымалі Саудаўская Аравія, Бахрэйн і ААЭ.

Са студзеня 2020 года флот Албаніі далучыўся да марскіх аперацыях кааліцыі, а з сакавіка — ВМС Літвы.

Удзельнікі

(штаб-кватэра)

Рэакцыя Спікер іранскага парламента Алі Ларыджані заявіў, што новаўтвораная кааліцыя з’яўляецца пагрозай для бяспекі рэгіёна Персідскага заліва.

Зноскі

Катэгорыя:З’явіліся ў 2019 годзе Катэгорыя:Знешняя палітыка ЗША Катэгорыя:Іранскі крызіс