Гомельскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны — ваенны шпіталь у ГомеліСемья Друян: 180 лет на боевом посту .

Гісторыя Першапачаткова арганізаваны як № 1235 на 600 ложкаў (500 — агульнахірургічных, 100 — для параненых са сківічна-тваравымі паражэннямі) у горадзе Бійску загадам санітарнага кіравання Чырвонай Арміі № СО/ОО 846.

У 1944 годзе з вызваленнем БССР ад нямецкіх частак перадыслакаваны ў Гомель. У 1946 годзе перайменаваны ў шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны з хірургічным, тэрапеўтычным, сківічна-тваравым і неўралагічным аддзяленнямі і шматпрофільнымі курсамі па навучанні інвалідаў новым прафесiям.

У 1952 перапрафіляваны для лячэння хворых лёгачным і (300 ложкаў).

У 1970-80-х гадах перапрафіляваны ў тэрапеўтычны; пабудаваныя водалячэбніца, сталовая, пральня, кацельня.

У 1983-87 гадах пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы шпітальны комплекс на 280 ложкаў. У 1992-98 гадах другой чаргой будаўніцтва ў шпіталі стала на 220 ложкаў болей. Адкрыты кабінеты тэрмальнага лячэння прадсталёвай залозы, дыягностыкі і лячэння астэапарозу, аддзялення , і інш. Некаторыя кабінеты (бухгалтэрыя, метадкабінет, загадчыкі кардыялагічнага, неўралагічнага, рэанімацыйнага аддзяленняў) аснашчаны сучаснымі персанальнымі камп’ютараміИстория .

У 2009—2011 гадах пачалі функцыянаваць аперацыйная для экстранага аператыўнага ўмяшання хворым, што паступаюць па «хуткай» дапамозе з вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту (кровазліццямі); новая зала ЛФК, абсталяваная сучаснымі трэнажорамі; кабінеты псіхатэрапеўта і ўльтрагукавой дыягностыкі. Праведзена лічбавае тэлебачанне і хуткасны Інтэрнэт у кожнае аддзяленне, усталяваны відэакантроль паступлення хворых.

З 1 студзеня 2012 года на базе ўстановы «Гомельскі абласны клінічны шпіталь ІАВ» адкрыты Гомельскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі ў складзе чатырох аддзяленняў для рэабілітацыі хворых з вострымі і хранічнымі захворваннямі неўралагічнага, кардыялагічнага і траўматалагічнага профіляў магутнасцю 170 ложкаў.

З 1 студзеня 2013 года ложкавая магутнасць шпіталя павялічана да 500 ложкаў; абласны рэабілітацыйны цэнтр — 181 ложак, з іх 20 ложкаў для рэабілітацыі пацыентаў анкалагічнага профілю.

Галоўныя ўрачы

Сяргей Рыгоравіч Лагвіненка (1941—1943) Ілья Рыгоравіч Левін (1943—1953)Левин Илья Григорьевич Адам Фёдаравіч Цурко (1953—1959) Ібрагім Леанідавіч Друян (1959—1979) Аляксандр Мікалаевіч Шыдлавец (1979—1990) Леанід Ібрагімавіч Друян (1990-09.2008) Алег Анатольевіч Іванцоў (з 10.2008)

Узнагароды 1949 — шпіталь узнагароджаны пераходзячым Чырвоным сцягам Міністэрства аховы здароўя СССР як лепшы шпіталь краіны 2006 — шпіталь стаў срэбным прызёрам міжнароднага конкурсу сярод шпіталёў СНД

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Шпіталі Катэгорыя:Бальніцы Беларусі Катэгорыя:Бальніцы Гомеля Катэгорыя:Арганізацыі Гомеля Катэгорыя:1941 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Навабеліцкі раён Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вячаслава Бяспалава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вольгі Ціхавай Катэгорыя:Вуліца Ільіча (Гомель)