Валерый Уладзіміравіч Тарасаў (нар. , г. Бугульма, Татарская АССР, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1976 годзе БПІ. Працаваў у Віцебскграмадзянпраекце, у Віцебскім і Гомельскім філіялах Белсельбудпраекта . Пасля 1987 працаваў галоўным архітэктарам г. Наваполацка, ва ўпраўленнях архітэктуры і горадабудаўніцтва г. Наваполацка і г. Віцебска, архітэктарам у Епархіяльным упраўленні г. Віцебска, галоўным архітэктарам праекта ў г. Смаленску і праектных арганізацыях г. Віцебска.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1985 года.
Творчасць Асноўныя працы (у т.л. ў складзе аўтарскіх калектываў): ПДП жылых раёнаў г. Віцебска, праекты планіроўкі населеных пунктаў Віцебскай і Гомельскай абласцей.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Наваполацка Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі