Вітальд Івіцкі () — святар, генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі і першы рэктар Пінскай духоўнай семінарыі.

Біяграфія Нарадзіўся 5 мая 1884 года ў Вільні.

Скончыў духоўную семінарыю і акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. У 1907 годзе прыняў сакрамэнт пасвячэння. Прызначаны вікарыем касцёла Найсвяцейшай Тройцы і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слуцку. З 1909 года — вікарый касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мазыры. У 1914—1915 гадах вучыўся ў Рыме, атрымаў навуковую ступень доктара кананічнага права. У 1918 годзе прызначаны вікарыем, потым пробашчам касцёла св. Станіслава ў Петраградзе.

Арыштаваны 20 верасня 1920 года і этапаваны ў Маскву. Вызвалены дзякуючы абмену вязнямі паміж Расіяй і Польшчай. З 1922 года — вікарый касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Нягневічы (Навагрудскі раён). З 1926 года — пробашч і дэкан кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. З 1934 года — пробашч касцёла Узвышэння Св. Крыжа ў Брэсце. З 1937 года — член Пінскай кафедральнай кaпітулы. З 1939 года — генеральны вікарый біскупа Казіміра Букрабы, брэсцкі дэкан, прафесар вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, дапамагаў яўрэям i палітвязням.

Расстраляны 22 студзеня 1943 года разам з 38 закладнікамі ў мястэчку ЯнаваПаведамленне біскупа Антонія Дзям’янкі з нагоды 75-й гадавіны мучаніцкай смерці святароў Пінскай дыяцэзіі.

Крыніцы

Спасылкі Рэпрэсаваныя святары Пецярбурскага дэканату

Катэгорыя:Біскупы пінскія