Францішак Ельскі ( — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх герба «Пелеш», сын Уладзіслава і Алены з Бжастоўскіх.

На соймах 1778 і 1780 гадоў абіраўся скарбовым камісарам Вялікага Княства Літоўскага. Быў маршалкам Вярхоўнага Трыбунала. Пасол на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).

Падчас Паўстанне Т. Касцюшкі ў 1794 годзе быў сябрам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.

Пазней эміграваў, вярнуўся за кіраваннем у Расійскай імперыі Паўла I. У французска-расійскую вайну ў 1812 годзе ўваходзіў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага. Па другой эміграцыі жыў у Царстве Польскім.

Сям’я У шлюбе з Амеліяй Прозар С. 352. меў сыноў Уладзіслава, Людвіка, Міхала і Лявона.

Літаратура

Францішак Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Скарбнікі гарадзенскія Катэгорыя:Падстоліі гарадзенскія Катэгорыя:Падкаморыя старадубскія Катэгорыя:Удзельнікі вайны 1812 года Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай