Вільнюская духоўная семінарыя Святога Іосіфа () — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў. Знаходзіцца ў Вільні (Літва) і рыхтуе каталіцкіх святароў для Віленскай мітраполіі.
Гісторыя Семінарыя заснавана ў 1582 годзе і была першым універсітэтам, які выхоўваў будучых святароў, і другім універсітэтам у Вялікім Княстве Літоўскім пасля Віленскага ўніверсітэта.
У 1945 годзе, пасля таго, як Вільня была перададзена Літве, частка семінарыі была пераведзена ў Беласток (Польшча) і на яе аснове была адкрыта Беластоцкая семінарыя.
У савецкі час семінарыя не дзейнічала. У 1993 годзе намаганнямі архібіскупа Аўдрыса Юозаса Бачкіса работа семінарыі была адноўлена.
Выкладчыкі Альбін Мацвеевіч Ярашэвіч, беларускі каталіцкі багаслоў і грамадскі дзеяч. Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч.
Вядомыя выпускнікі Антоні Францішак Аўдзевіч Ільдэфонс Бобіч Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч Вінцук Адважны Вінцэнт Гадлеўскі Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі Станіслаў Глякоўскі Францішак Сымонавіч Грынкевіч Язэп Дамінікавіч Дашута Уладзіслаў Казлоўскі Шыман Марцін Казлоўскі Адам Станкевіч
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1993 годзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1582 годзе Катэгорыя:1993 год у Вільні