Дасонечныя зярняты, таксама міжзорныя зярняты або дасонечныя рэлікты — часцінкі мінералаў, якія кандэнсаваліся вакол паміраючых зорак да з’яўлення Сонца і заставаліся нязменнымі пасля фарміравання Сонечнай сістэмы; уключаны ў склад першасных («прымітыўных») метэарытаў.
Дробнадысперсныя часцінкі, маюць памеры ад некалькіх нанаметраў да некалькіх мікрон (мікраметраў). Найбольш буйное выяўленае дасонечнае зерне мае памер 30 мікрон. Яно складаецца з карбіду крэмнію (SiC) і было выяўлена ў мурчысонскім метэарыце, які ўпаў у верасні 1969 года ў Аўстраліі. Гэта зерне названа Bonanza. Узрост дасонечных зярнят у складзе гэтага метэарыта складае прыкладна 5-7 млрд гадоўhttps://ria.ru/20200113/1563376809.html — гэта самыя старыя цвёрдыя рэчывы на Зямліhttps://www.livescience.com/oldest-material-on-earth.html.
Дасонечныя зярняты з’яўляюцца «зорным пылам», які кандэнсаваўся з газаў у выкідах са старажытных зорак або са звышновых і стаў часткай міжзорнага асяроддзя, з якога каля 4,6 млрд гадоў таму сфарміравалася Сонечная сістэмаMaria Lugaro (2005). Stardust from Meteorites: An Introduction to Presolar Grains. World Scientific. ISBN 978-981-256-099-5. Гэтыя зярняты зорнага пылу перажылі шэраг разбуральных асяроддзяў і працэсаў: выбух і навакольнае асяроддзе бацькоўскай зоркі; міжзорнае асяроддзе; гравітацыйны калапс малекулярнага воблака і фарміраванне сонечнай сістэмы; сонечную туманнасць; уключэнне амаль цалкам нязменнымі ў бацькоўскае цела метэарытаў, дзе яны знаходзіліся ~ 4,5 млрд гадоў; распад цела і ўваходжанне ў атмасферу ЗямліAmari S. et al. (2010). Presolar Grain Studies: Recent Progress and Development. AIP Conference Proceedings 1269 (1): 27—34. ISSN 0094243X. doi:10.1063/1.3485148.
Большая частка зярнят у метэарытах была сфарміравана хімічнымі і фізічнымі працэсамі, што адбываліся ўжо пасля ўтварэння Сонечнай сістэмы, тады як метэарытныя дасонечныя зярняты існавалі яшчэ ў бацькоўскім малекулярным воблаку газу і пылу, гравітацыйны калапс якога даў пачатак фарміраванню Сонца і планет. Таму дасонечныя зярняты з першасных («прымітыўных») метэарытаў, якія сёння вывучаюцца ў лабараторыях, старэйшыя за Сонечную сістэму.
Цяпер дасонечныя зярняты ідэнтыфікуюцца як нязначныя або прымесныя складнікі ва ўзорах сабраных на Зямлі метэарытаў і міжпланетных пылавых часцінак. Дасонечныя зярняты ідэнтыфікуюць на аснове ўласцівага ім анамальнага ізатопнага саставу, які істотна адрозніваецца ад саставу ўсяго астатняга рэчыва Сонечнай сістэмы, але з’яўляецца тыповым для атмасфер іх бацькоўскіх зорак на адпаведным этапе эвалюцыі.
Паколькі дасонечныя зярняты па сутнасці з’яўляюцца зацвярдзелымі ўзорамі асобных зорак на адпаведным этапе іх эвалюцыі, яны застаюцца адзіным спосабам «назіраць» суадносіны ізатопаў элементаў у зорках, якія ўтварыліся, эвалюцыяніравалі і зніклі яшчэ да з’яўлення Сонечнай сістэмы. Магчымасць дакладна вымераць уласцівыя гэтым зоркам ізатопныя суадносіны ў хімічных элементах робіць гэтыя дасонечныя тугаплаўкія мінералы найлепшым інструментам для вывучэння эвалюцыі і структуры іх бацькоўскіх зорак; галактычнай хімічнай эвалюцыі; механізмаў нуклеасінтэзу і кінетыкі кандэнсацыі пылуNittler L. R., Ciesla F. (2016). Astrophysics with Extraterrestrial Materials. Annual Review of Astronomy and Astrophysics 54 (1): 53-93. ISSN 0066-4146. doi:10.1146/annurev-astro-082214-122505. Акрамя таго, паколькі дасонечныя зярняты павінны былі праходзіць праз міжзорнае асяроддзе перш чым быць уключанымі ў сонечную туманнасць, яны могуць служыць для вывучэння фізічнай і хімічнай апрацоўкі зярнят ў міжзорным асяроддзіBernatowicz T. J., Messenger S, Pravdivtseva O, Swan P, and Walker RM (2003). Pristine presolar silicon carbide. Geochimica et Cosmochimica Acta 67 (24): 4679-4691. ISSN 00167037. doi:10.1016/S0016-7037(03)00461-7.
Вылучэнне першых дасонечных зярнят у 1987 годзе азнаменавала з’яўленне новай галіны лабараторнай астрафізікі. Ізатопныя, элементныя і структурныя вымярэнні дасонечных зярнят дазваляюць атрымаць новыя веды аб хімічных і ізатопных складніках асобных зорак з дакладнасцю, не дасягальнай для астранамічных назіранняў.
Дасонечныя мінералы і мінеральныя фазы метэарытаў
Нанаалмаз — C Графіт — C Зерне металу складу Os79Mo10Ru9Fe2 Камасіт — Fe, Ni Кагеніт — (FeNi)3C Карбід крэмнію — SiC Карбід тытана — TiC Карбіды цяжкалятучых металаў — (Zr, Mo, Ti, Ru)C Нітрыд крэмнію — α-Si3N4 Нітрыд алюмінію — AlN Карунд — Al2O3 Рутыл — TiO2 Тыстарыт — Ti2O3 Аксід Ti — Ti3O5 Магнэлі фазы inO2n-1 Аксід хрому — Cr2O3 Аксід жалеза (вюсціт-?) — FeO SiO2-фаза Хібаніт — Сa(Al,Ti)12O19 Шпінель — MgAl2O4 Магнетыт — Fe3O4 Храміт — FeCrO4 Магнэзіяхраміт — MgCrO4 Цвёрды раствор шпінелі і магнэзіяхраміту — MgAlCrO4 Сілікаты: магнэзіяльныя і жалезістыя алівіны і піраксены, аморфныя сілікатныя фазы
Спасылкі
Presolar Grain Database SEM Gallery, Presolar SiC grains Types of Presolar Grains in Meteorites
Катэгорыя:Метэарыты Катэгорыя:Касмічны пыл Катэгорыя:Нуклеасінтэз Катэгорыя:Міжзорнае асяроддзе