Касцёл Святога Язафата Кунцэвіча — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Расонах Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 28.

Гісторыя Будаўніцтва касцёла распачалося ў 2005 годзе. 18 верасня 2010 года біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін на ўрачыстай святой імшы асвяціў касцёл ў гонар уніяцкага полацкага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча (1580—1623), кананізаванага каталіцкай царквой. Прабошчам касцёла з’яўляецца ксёндз Вячаслаў БарокТаямнічая дарога да святыні.

Архітэктура У абліччы храма прысутнічаюць элементы готыкі. У адну са сцен умураваны фрагмент храма, а вежу ўпрыгожвае крыж з касцёла ў вёсцы Гарбачэва, які пры савецкай уладзе быў разбураныhttps://planetabelarus.by/sights/kostel-svyatogo-iosafata-kuntsevicha-v-rossonakh/ КОСТЕЛ СВЯТОГО ИОСАФАТА КУНЦЕВИЧА В РОССОНАХ.

Сцены распісаны сюжэтамі, якія ўзыходзяць да творчасці італьянскага мастака Джота дзі Бандонэ. Аўтарам фрэсак з’яўляецца мастак Уладзімір КандрусевічМастак Уладзімір Кандрусевіч: «Мне імпануе, калі маё мастацтва дае штуршок да разважання».

Літаратура Варта паехаць у Расоны / І. Жарнасек // Ave Maria. — 2011. — № 12. — С. 28—29.

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Расонскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Расоны Катэгорыя:2010 год у Беларусі