Выдаве́цтва Анто́на Грыне́віча — прыватнае беларускае выдавецтва, якое дзейнічала ў Санкт-Пецярбургу ў 1910—1913 гадах. Заснавана Антонам Грыневічам. Спецыялізавалася на выпуску твораў мастацкай літаратуры і беларускага музычнага фальклоруГрыневіча выдавецтва // — С. 483.. Выдала 10 кніг агульным тыражом 28 200 экземпляраў.

У 1910 годзе пасля першага тома «Беларускіх песень з нотамі» выходзяць драматычная паэма «Адвечная песня» і зборнік вершаў «Гусляр» Янкі Купалы (выйшлі ў друкарні К. Пянткоўскага). У 1912 годзе Антон Грыневіч разам з Андрэем Зязюлем выдае другі том «Беларускіх песень з нотамі».

У 1913 годзе Антон Грыневіч піша дзеячам з Вільні, таму што рэдакцыя «Нашай нівы» не спяшалася расплаціцца з выдаўцомС. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 215.:

У 1913 годзе выйшлі ў друкарні А. Э. Коллінса кнігі «Тоўстае палена», «Прапаў чалавек» і «Нёманаў дар» Якуба Коласа, «Апавяданні» Уладзіслава Галубка, «Аб чым шапацелі лісця» Таўруса і «Праклёнашы» Л. ГваздаС. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 216..

Літаратура Л. І. Доўнар. Выдавецтвы Антона Грыневіча i «Грамады» // Роднае слова. — 2006. — № 8. — С. 85.

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:Гісторыя Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:Беларусы ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Зніклі ў 1913 годзе Катэгорыя:1910 год у Санкт-Пецярбургу