Герб Міньска Мазавецкага — шляхецкі герб Ляліва.

Апісанне У блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім залатая 8-прамянёвая зорка.

Гісторыя Герб быў прыняты гарадской радай 3 верасня 1936 года і зацверджаны Міністэрствам унутраных спраў Польшчы 2 сакавіка 1938 года. Герб Ляліва выкарыстоўваў Ян Глябовіч, адзін з гістарычных уладальнікаў горада.

Літаратура Janusz Kuligowski, Herb miasta Mińska Mazowieckiego , "Rocznik Mińsko-Mazowiecki", z. 3, 1995-1996, s. 16-27.

Міньск Мазавецкі Катэгорыя:Міньск Мазавецкі