Свята-Успенская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Обаль Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Паводле этнографа Кірылы Анікіевіча царква ў Обалі з’явілася ў 1840-я гады, куды была перанесена з маёнтка Лускіных, якія пераехалі жыць у Варшаву. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца метрычныя запісы Обальскай Успенскай праваслаўнай царквы за 1846 год.
З канца 1860-х гадоў і да пачатку ХХ стагоддзя святаром царквы быў Вікенцій Мяркур’евіч Шабуніо. З 1907 года па 1909 год святаром служыў сын Вікенція — Філарэт.
У спісе вернікаў Обальскай царквы за 1923 год значацца Канстанцін Іванавіч Гаравец і Мірон Машэраў, бацькі будучых Герояў Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца і Пятра МашэраваТут хрысцілі Машэрава. На Сенненшчыне трэба ратаваць унікальны храм ХІХ стагоддзя.
6 красавіка 1929 года была прынята пастанова аб закрыцці храма, і з восені 1929 года і да пачатку 1941 года выкарыстоўваўся як складское памяшканне для захоўвання зерня. З 1941 года па 1948 год царква пуставала.
У пасляваенныя гады будынак царквы вернуты ў калгаснае карыстанне як складское памяшканне. 29 ліпеня 1999 года быў афіцыйна зарэгістраваны прыход Обальскай царквы, але пад новай назвай — у гонар Святога УладзіміраЦарква Успення Прасвятой Багародзіцы | Обаль.
Архітэктура Аб’ём будынка складаецца з наступных частак. Першая — бабінец з трохвугольнымі франтонамі і даволі высокай званіцай. Другі паверх званіцы прарэзаны чатырма шырокімі вокнамі. Тут размяшчалася званіца са званамі. Над чацверыком званіцы ўзвышаўся трэці, глухі паверх званіцы ў выглядзе васьмерыка з купалам-цыбулінай. Над купалам узвышаўся праваслаўны васьміканцовы крыж. Купалы і дахі царквы былі адбіты жэсцю і пафарбаваны ці ў зялены, ці ў блакітны колер. Бабінец злучаўся з дзяцінцам з дапамогай перахода складанай формы. Дзяцінец (галоўны аб’ём) меў чатырохгранную форму і быў самы шырокі па прасторы. Над ім узвышаўся невялікі 12-граны барабан з невялікім купалам-цыбулінай. Над купалам існаваў праваслаўны васьміканцовы крыж.
Апсіда царквы мела выгляд чатырохкутніка. Сцены прарэзаны звычайнымі чатырохкутнымі вокнамі з простымі налічнікамі. Аконныя рамы былі шматячэістай формы: шасцірадныя ў вышыню і чатырохрадныя ў шырыню, так як у тыя часы выкарыстоўваліся невялікія кавалкі шкла (з-за дарагавізны і дасціпнага ўжывання)Царква ў імя святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Сенненскі раён, в. Обаль.
Літаратура Кавалеўскі, С. Узнавіць адметны храм / С. Кавалеўскі // Витебские вести. — 2014. — 11 янв. — С. 8. Пасканьева, Ю. Купель героев / Ю. Пасканьева // Наше Православие. — 2015. — № 5 (май). — С. 3. Пасканьева, Ю. Магчыма, тут хрысцілі Машэрава і Гараўца / Ю. Пасканьева // Голас Сенненшчыны. — 2013. — 23 лістап. — С. 4. Рого, В. Утраченные памятники / В. Рого // Голас Сенненшчыны. — 2015. — 9 чэрв. — С. 6. Приход во имя святого равноапостольного великого князя Владимира // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск : Витебская епархия, 2002. — С. 144. Храм Святого равноапостольного великого князя Владимира // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 100. Царква // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. — С. 554.
Спасылкі
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы | Обаль
Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Сенненскага раёна Катэгорыя:Обаль (Сенненскі раён) Катэгорыя:Храмы Успення Багародзіцы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі