АхнантэсЛогінава Л. П. (Achnanthes) — род дыятомавых водарасцей сямейства ахнантавых, які ўключае больш як 100 прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў.
Апісанне Клеткі адзінкавыя, або ў стужка- і кусцікападобных калоніях, дробныя аднаклеткавыя дыятомы даўжынёй менш 40 мкм. Асобныя клеткі маюць абалонку з двух створак, характэрных для дыятомаў. Створкі пераважна ланцэтныя, эліптычныя або лінейныя, з папярочнымі пункцірнымі або гладкімі штрыхамі. Ніжняя створка мае ніткападобнае або S-падобнае шво. Ракавіна выгнутая ў выглядзе збоку, на канцах часта сагнутая назад у процілеглым кірунку. У выглядзе абалонкі звычайна эліптычная. Клетка мацуецца да субстрату.
Размнажэнне бясполае, адбываецца праз тыповы падзел дыятомаў на два. Палавое размнажэнне адбываецца праз анігамію, у выніку чаго ў кожнай клетцы ўтвараюцца дзве гаметы. Затым адбываецца павелічэнне клетак падчас утварэнне ауксаспор.
Экалогія Прадстаўнікі роду ў асноўным пасяляюцца на іншых раслінах (эпіфітызм) і сустракаецца ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.
Віды
Зноскі
Літаратура
Логінава Л. П. Karl-Heinz Linne von Berg, Michael Melkonian u. a.: Der Kosmos-Algenführer. Die wichtigsten Süßwasseralgen im Mikroskop. Kosmos, Stuttgart 2004, ISBN 3-440-09719-6, S. 202.
Спасылкі
Ахнантэс на algaebase.org
Катэгорыя:Дыятомавыя водарасці