Лявон Іванавіч Дзейка (Анкета Свабоды: Лявон Дзейка, Радыё Свабода, 1 люты 2010 — ) — беларускі палітык, і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Інжынер-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
Біяграфія Працаваў інжынерам-электронікам на Клецкім механічым заводзе, першапачаткова член КПСС, потым у Апазіцыі БНФ «Адраджэнне». Абраны дэпутатам ад Клецкай выбарчай акругі № 62.
Член парламенцкай апазіцыі БНФ і фракцыі БСДГ. Удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі 11—12 красавіка 1995 года супраць ініцыяванага А. Лукашэнкам рэферэндума аб змене дзяржаўнай сімволікі, скасавання статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.
Памёр 15 лютага 2021 годаПамёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус.
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС