Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага — свецкая каталіцкая навучальная ўстанова ў горадзе Баранавічы. Каледж з’яўляецца цэнтрам парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай.

Гісторыя Гісторыя каледжа пачалася яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. 3 кастрычніка 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё каледжа. 19 снежня 2009 года адбылося першае спатканне студэнтаў і выкладчыкаў.

Абітурыенты Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы ў месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем. Прымаюцца асобы ад 18 гадоўУ Катэхетычным каледжы ў Баранавічах распачалася ўступная кампанія.

Год/чалавек Паступіла Выпускнікоў 2009 54 - 2010 25 - 2011 ? 40 2012 42Катэхетычны каледж у Баранавічах распачаў новы акадэмічны год 16Выпускны вечар 2013 2015У Катэхетычным каледжы адкрыўся новы навучальны год 31 17 2017Пачатак навучальнага года 2017/2018 21 11 2018 26У Катэхетычным каледжы імя біскупа Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах распачаўся навучальны год ? 2019 26Урачыстае адкрыцце навучальнага года ?

Выкладчыкі Ян Саламон (у 2003—2015 рэктар Пінскай духоўнай семінарыі) Андрэй Рылка (з 2015 рэктар Пінскай духоўнай семінарыі)

Дырэктары кс. Алег Сількевіч (2009—2013) кс. Павел Рудзьман (2013—2017)Новы дырэктар прызначаны ў катэхетычным каледжы ў Баранавічах кс. Юрый Дрозд (з 2017)

Спецыялізацыі

Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле. Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага, студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекту гуманітарных навук. Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў. Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

Спасылкі Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага, г. Баранавічы на Catholic.by

Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Баранавічаў Катэгорыя:Пінская дыяцэзія Катэгорыя:2009 год у Беларусі Катэгорыя:Каталіцкія навучальныя ўстановы Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі