Мерана Цушцына, народжаная — Райшэц (; нар. 22 снежня 1961, Будзішын, ГДР) — сербалужыцкая пісьменніца, паэтка і педагог. Піша на верхнялужыцкай мове.

Біяграфія Нарадзілася 22 снежня 1961 года ў Будзішыне. У 1980 годзе скончыла Сербалужыцкую пашыраную вышэйшую школу ў Будзішыне. З 1980 года па 1984 год вучылася на педагагічным факультэце ўніверсітэта імя Карла Маркса ў Лейпцыгу, дзе атрымала дыплом настаўніцы верхнялужыцкай і рускай моў. У 1985—1986 гадах працавала настаўніцай у Радвары. З 1986 года па 1989 год працавала ў школе імя Альберта Эйнштэйна ў Будішыне. З 1989 года працуе настаўніцай у Сербскай гімназіі.

Сачыненні Jaskrawe jasle, LND, 2000; Wobraz ze skibami, LND, 2001; Z tobu po wšěch pućach, LND, 2004; Wodnjo dycham dypki, LND, 2005; Cyblowe suknički, LND, 2008; Brunica — Leben mit der Kohle, LND, 2011; Hdźe je sowa?, LND, 2012; Serbska poezija 59 — Měrana Cušcyna, LND, 2013.

Узнагароды Літаратурная прэмія «Фонду сербалужыцкага народа» (1997); Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (2003).

Спасылкі Біяграфія Біяграфія Бібліяграфія Бібліяграфія

Катэгорыя:Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Лужыцкамоўныя паэты Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў